https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Абноўлены пералік проціпаказанняў да кіравання аўто: цяжарныя могуць садзіцца за руль і пасля 30-га тыдня


Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі абнавіла пералік захворванняў і проціпаказанняў, якія перашкаджаюць кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, а таксама ўмоў, пры выкананні якіх асобы дапускаюцца па медыцынскiх паказаннях да кіравання. 

Згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 6 снежня 2018 года нумар 88 пры цяжарнасці (12 тыдняў і больш) забаронена кіраваць МТС і саставамі транспартных сродкаў катэгорый "C", "D", "CE", "DE", "F", "I", а таксама трактарамі катэгорый "A", "B", "C", "D", "E", "F".

Як растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, у адносінах да цяжарных жанчын, якія маюць вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі "В", зняты абмежаванні на ваджэнне легкавога аўтамабіля.

Раней за руль нельга было садзіцца жанчынам з тэрмінам цяжарнасці 30 тыдняў і больш. Забаронена кіраваць механічнымі транспартнымі сродкамі (МТС), самаходнымі машынамі пры стойкай дыплапіі любой этыялогіі; дэфектах касцей чэрапа (12 кв.см і больш) без аперацыйнай пластыкі дэфекту; хранічнай сардэчнай недастатковасці H IIБ і H III па класіфікацыі Стражэска-Васіленка; сіндроме слабасці сінусовага вузла, сіндроме брадзітахікардыі; хваробах органаў дыхання з дыхальнай недастатковасцю III ступені; злаякасных новаўтварэннях 4-й клінічнай групы і інш.

Дакумент уступае ў сілу праз 15 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 16 лютага 2016 года нумар 30 будзе прызнана страціўшай сілу.

27 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.12.2018
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:292
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Вождение транспортных средсв Противопоказания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме