https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Авіякампанія "Белавія" праводзіць акцыю для трансферных пасажыраў


Кошт квіткоў складзе 50 працэнтаў ад мінімальнага транзітнага тарыфу па маршруце туды-назад плюс таксы і зборы, паведамляе афіцыйны сайт авіяперавозчыка.
Спецыяльная прапанова дзейнічае з 5 па 12 сакавіка для падарожжаў, якія будуць здзяйсняцца ў перыяд з 5 сакавіка па 25 красавіка. Яна распаўсюджваецца толькі на транзітныя пералёты рэйсамі авіякампаніі са стыковачным пунктам у Мінску (напрыклад, Казань - Мінск - Прага - Мінск - Казань). Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння - адзін месяц. Прапанова сапраўдная толькі для палётаў туды-назад, на білеты ў адзін бок яна не распаўсюджваецца.

У "Белавія" заўважылі, што змены часу і даты вылету забароненыя. Выкарыстанне білета абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў білеце. Пры невыкарыстанні квітка на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце, і пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных яго ўчастках. У гэтым выпадку выплачаная сума пасажыру не вяртаецца. Набытыя па спецыяльным кошце білеты, у тым ліку пры камбінацыі спецыяльнага тарыфу з іншым, з`яўляюцца незваротным. У выпадку адмовы пасажыра ад палёту выплачаная сума не вяртаецца.

У авіякампаніі таксама звярнулі ўвагу, што пры адсутнасці білетаў на выбраныя даты па спецыяльнаму тарыфу можна скарыстацца функцыяй "Каляндар тарыфаў" у раздзеле "Заказ білетаў". Продаж апошніх вядзецца на сайце belavia.by, а таксама ў офісах авіякампаніі і ў агентаў. Азнаёміцца ​​са спісам напрамкаў, якія ўдзельнічаюць у спецыяльнай прапанове, можна таксама на сайте.

Сяргей Расолька
Звязда, 5 сакавіка 2019
 
Дата публикации:05.03.2019
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:347
 
Ключевые слова:
Белавиа Авиаперевозки Акция Скидки Транзит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме