https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі прапануюць павысіць скорасны рэжым на 16 участках рэспубліканскіх аўтадарог


У Беларусі прапануецца павысіць скорасны рэжым на 16 участках рэспубліканскіх аўтадарог, заявіў сёння міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Савеце Міністраў.
"Ёсць прапанова на 16 участках дадаткова павысіць скорасны рэжым. Спадзяюся, што вынікам работы камісіі стане падтрымка адпаведнага рашэння", - сказаў Аляксей Аўраменка.

Павысіць дапушчальную хуткасць прапануецца на ўчастках дарог Р58 Мінск - Калачы - Мядзел, Р28 Мінск - Маладзечна, М5 Мінск - Гомель, М3 Мінск - Віцебск, М6 Мінск - Гродна, М1/Е30 і на шэрагу іншых. Таксама новыя ўчасткі з павышанай дазволенай скорасцю могуць з`явіцца на дарогах Р20 і Р80.

Усяго ў Беларусі 1750 км аўтадарог першай тэхнічнай катэгорыі, з іх на 1539 км павышаны скорасны рэжым (гэта 88 працэнтаў агульнай працягласці магістральных дарог у краіне). Скорасны рэжым, павышаны да 120 км/гадз для легкавых аўто, маюць 72,8 працэнта аўтадарог першай тэхнічнай катэгорыі (1264 км).

27 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.12.2019
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:190
 
Ключевые слова:
Скоростной режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме