https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Белавія" падоўжыла спыненне рэйсаў у Расію да 14 верасня


Авіякампанія "Белавія" падоўжыла спыненне рэйсаў у Расію, паведамляе на сайт перавозчыка.
Палёты ва ўсе пункты Расіі спынены да 14 верасня (у Воронеж, Казань, Ніжні Ноўгарад - да 24 кастрычніка) у сувязі з адсутнасцю дазволу з боку Расійскай Федэрацыі.

Як адзначылі ў авіякампаніі, падоўжана і спыненне рэйсаў у Рыгу і Ларнаку (да 31 жніўня). У Ашхабад "Белавія" не будзе лятаць па 1 верасня, ва ўсе пункты Грузіі - па 30 верасня.

Вярнуць грошы або змяніць даты вылету на адмененыя рэйсы можна да 30 сакавіка 2021 года. Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна будзе ў любы час да названай даты.

24 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.08.2020
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:197
 
Ключевые слова:
Белавиа Россия Латвия Грузия Карантин Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме