https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чэргі на мяжы: больш за 830 фур чакаюць выезду з Беларусі


У некаторых пунктах пропуску на мяжы Беларусі з Латвіяй, Літвой і Польшчай 21 лютага назапасіліся чэргі з фур. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржпагранкамітэта.
Па стане на 18:00 у пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы ў чарзе знаходзіцца больш за 440 грузавікоў: у «Каменным Логу» — 170, у «Беняконях» — 120, у «Прывалцы» — 80, у «Катлоўцы» — 70.

Выезду ў Латвію чакаюць звыш 130 фур, з гэтага ліку 60 — у «Грыгораўшчыне», 70 — у пункце «Урбаны».

На беларуска-польскай мяжы затрымаліся больш за 260 грузавых аўто: у «Казловічах» — 140, у «Брузгах» — 70, у «Бераставіцы» — 50.

У пунктах пропуску на мяжы з Украінай чэргаў не назіраецца.

Звязда, 21 лютага 2021
 
Дата публикации:21.02.2021
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:340
 
Ключевые слова:
Автоперевозки Литва Польша Латвия Граница
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме