https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЧ назначыла больш за 80 дадатковых паяздоў на час навагодніх і калядных свят


Беларуская чыгунка назначыла больш за 80 дадатковых паяздоў на час навагодніх і калядных свят, паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Паязды будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск - Гомель, Мінск - Брэст, Мінск - Віцебск (праз Полацк, з вагонам Мінск - Друя), Полацк - Мінск, Мінск - Пінск, Мінск - Светлагорск, Гомель - Віцебск, Брэст - Віцебск, Гродна - Мінск, Гродна - Крычаў - Камунары.

Як адзначылі ў прэс-цэнтры, для паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў на 3 студзеня 2021 года дадаткова назначаны паязды ў напрамках Мінск - Гомель, Гомель - Мінск і Віцебск - Мінск. Поезд нумар 686 адправіцца 3 студзеня з Мінска ў 12.20 і прыбудзе ў Гомель у 16.55. Назад адпраўленне поезда нумар 685 з Гомеля - у 19.23, прыбыццё ў сталіцу - у 23.50. Поезд нумар 665 з Віцебска адправіцца 3 студзеня ў 10.48 і прыбудзе ў Мінск у 15.08.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе дадатковых паяздоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку "БЧ. Мой поезд", а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

У сувязі з распаўсюджаннем каранавіруснай інфекцыі БЧ нагадвае пра важнасць антысептыкаў і індывідуальных сродкаў аховы органаў дыхання.

18 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.12.2020
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:241
 
Ключевые слова:
Расписание График движения Новый год Беларуская чыгунка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме