https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Авіякампанія "Белавія" прадоўжыла прыпыненне рэйсаў у Рыгу і Ларнаку


Аб гэтым паведамляе сайт перавозчыка.
У Рыгу "Белавія" не будзе лятаць да 11 кастрычніка, Ларнаку - да 15 кастрычніка. Палёты ў Талін і Ашхабад не будуць выконвацца да 30 верасня, Будапешт - да 24 кастрычніка (за выключэннем 27 верасня), ва ўсе пункты Грузіі - да 31 кастрычніка.

Рэйсы ва ўсе пункты Расіі прыпынены да 30 верасня (у Варонеж, Казань, Ніжні Ноўгарад - да 24 кастрычніка). З 30 верасня адновяцца палёты ў Маскву. Яны будуць выконвацца адзін раз у тыдзень (па серадах) у аэрапорт Дамадзедава. Вылет з Мінска - 12.35, з Масквы - 14.45. Час у дарозе - 1 гадзіна 20 мінут.

"Пасажырам, якія прыбываюць у Расію або едуць транзітам, неабходна мець медыцынскую даведку з адмоўным вынікам ПЦР-тэста на COVID-19, выдадзеную не пазней як за 72 гадзіны да прыбыцця. Гэта не адносіцца да грамадзян Расійскай Федэрацыі", - адзначылі ў "Белавія".

Вярнуць грошы або змяніць даты вылету на адмененыя рэйсы можна да 30 сакавіка 2021 года. Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна ў любы час да гэтай даты.

23 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.09.2020
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:371
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Карантин Коронавирус Белавиа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме