https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" запускае рэйс у Мюнхен, квіток у адзін бок - ад 155 еўра


Рэйс з Мінска ў Мюнхен стане рэгулярным і будзе лятаць чатыры разы на тыдзень - па панядзелках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях.
Нацыянальная авіякампанія "Белавія" з 15 ліпеня гэтага года адкрывае рэгулярны рэйс у Мюнхен. Квіток абыйдзецца ў 115 еўра ў адзін бок і ў 255 еўра - туды-зваротна з улікам усіх збораў і такс.

Борт на Мюнхен будзе лётаць рэгулярна, чатыры разы на тыдзень - па панядзелках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях.

Перавозкі будуць ажыццяўляцца на 76-мясцовым лайнеры Embraer 175. Ён будзе вылятаць з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у12:30 і прыбываць у Міжнародны аэрапорт Мюнхен імя Франца-Ёзэфа Штраўса ў 13:35. Зваротны рэйс плануецца ажыццяўляць з вылетам у 14:15 і прылётам у 17:15. Час названы мясцовы.

Квіткі на новы рэйс "Белавія" ўжо можна набыць. Акрамя Мюнхена авіякампанія ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў Берлін, Франкфурт і Гановер.

Мінск, 14 траўня 2019
Sputnik
 
Дата публикации:14.05.2019
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:324
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Мюнхен Германия Евросоюз Белавиа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме