https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" адновіць палёты ў "Шарамеццева"


22-га красавіка беларускі авіяперавозчык адновіць выкананне рэгулярных рэйсаў у маскоўскі аэрапорт "Шарамеццева".
Рэгулярныя авіязносіны будуць ажыццяўляцца штодня два разы на дзень: раніцай і ўвечары. Ранішні рэйс плануецца выконваць з вылетам з Мінска ў 8.30 і прыбыццём у аэрапорт "Шарамеццева" ў 9,50, а вячэрні рэйс — з вылетам з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" у 18.10 і прылётам у Маскву ў 19.30.

Зваротны ранішні рэйс з "Шарамеццева" плануецца ажыццяўляць з вылетам у 10.35, і прылётам у Мінск у 11.55, а вячэрні рэйс з Масквы з вылетам у 20.20 і прыбыццём у Нацыянальны аэрапорт "Мінск" у 21.40. Кошт квіткоў у адзін бок складзе ад 49 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 83 еўра — туды-назад, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ААТ "Авіякампанія "Белавія" Анастасія Навуменка.

У сілу тэхналагічных асаблівасцяў праходжання пашпартнага кантролю Міжнароднага аэрапорта "Шарамеццева" на пачатковым этапе палётаў прылёт рэйса плануецца ў тэрмінал F, а адпраўленне ў Мінск — з тэрміналу D.

Раней авіякампанія "Белавія" ўжо выконвала палёты ў маскоўскі аэрапорт "Шарамеццева", але ў рамках аптымізацыі раскладу палётаў рэйсы былі спыненыя 24 студзеня 2012 года.

Сяргей Расолька
Звязда, 22 сакавіка 2019

 
Дата публикации:22.03.2019
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:444
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Белавиа Россия Москва Тарифы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме