https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" атрымала першы з пяці новых самалётаў Embraer


Авіякампанія "Белавія" ўводзіць у склад свайго паветранага флота новыя самалёты Embraer бразільскай вытворчасці.
Як паведаміла прэс-служба авіякампаніі, 20 красавіка ў нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся самалёт Embraer 195 з завода-вытворцы (Сан-Жазэ-дус-Кампус, Бразілія) у новай ліўрэі "Белавія", а 21 красавіка прызямліцца другі новы самалёт — Embraer 175.

Паветраныя судны пастаўляюцца ў рамках дагавора паміж ААТ "Авіякампанія "Белавія" і ірландскай лізінгавай кампаніяй Nordic Aviation Capital Dac аб лізінгу пяці новых самалётаў Embraer: трох — Embraer 195 і двух — Embraer 175. Пастаўка трэцяга паветранага судна E195 чакаецца ў канцы красавіка 2019 года. Чацвёрты і пяты самалёты будуць пастаўленыя ў снежні 2019-га і красавіку 2020 года.

Як адзначылі ў "Белавія", сучасныя Embraer цалкам адпавядаюць запытам інтэнсіўнага росту пасажырапатоку авіякампаніі і ў будучыні цалкам заменяць невялікія CRJ. Embraer-195, які прыбыў сёння, разлічаны на перавозку 107 пасажыраў у двухкласнай канфігурацыі: 11 месцаў у салоне бізнес-класа і 96 у эканамклассе. Embraer 175, які прыбудзе 21 красавіка, разлічаны на перавозку 76 пасажыраў у двухкласнай канфігурацыі: 12 месцаў у салоне бізнес-класа і 64 у эканамкласе. Першы камерцыйны рэйс новыя авіялайнеры зробяць ўжо 23 красавіка пасля завяршэння ўсіх мытных і тэхнічных працэдур.

Новыя самалёты плануецца выкарыстоўваць практычна на ўсіх рэйсах маршрутнай сеткі беларускай авіякампаніі. Так, напрыклад, ужо ў панядзелак, 22 красавіка, "Белавія" адкрывае прамыя рэйсы ў аэрапорт Шарамецьева (Масква), а 30 мая — у Талін, дзе якраз будуць выкарыстоўвацца дадзеныя тыпы паветраных суднаў.

Авіякампанія адзначае, што гэтыя самалёты маюць высокую паліўную эфектыўнасць. "Белавія" разлічвае, што павелічэнне колькасці паветраных суднаў дадзенага тыпу дазволіць і далей рэалізоўваць стратэгію па планамерным зніжэнні цэн на авіяперавозкі.

Лайнер з завода-вытворцы пераадолеў 12.000 кіламетраў з горада Сан-Жазэ-дус-Кампус, правёўшы больш за 16 гадзін у палёце, змяніўшы 4 кліматычныя зоны, паспеўшы перасячы 6 гадзінных паясоў.
_____________________________________________

"Белавія" — найбуйнейшы авіяперавозчык краіны. Месціцца ў нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 52 аэрапорты 28 краін Еўропы і Азіі. Створаная 5 сакавіка 1996 года. З 1997 года з`яўляецца сапраўдным членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010-га — членам Асацыяцыі еўрапейскіх рэгіянальных авіякампаній (ERAA). Флот авіякампаніі налічвае 29 паветраных суднаў (пяць Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, тры Embraer 175, чатыры Embraer 195, чатыры CRJ 100/200).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2019
 
Дата публикации:20.04.2019
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:343
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Белавиа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме