https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Пухавіцкім раёне двойчы за суткі выратавалі аднаго і таго ж мужчыну


Дзіўны выпадак адбыўся ў Пухавіцкім раёне ў нядзелю, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Анастасія Швайбовіч.
- Прыкладна ў 7.40 раніцы ратаўнікам паступіла паведамленне, што на возеры Мацярынскае каля пасёлка Дружны тоне чалавек. Мужчына знаходзіўся за 200 метраў ад берага. Трапіў ён туды таму, што хацеў пераехаць возера на веласіпедзе.

Супрацоўнікі МНС пры дапамозе вяроўкі і дошкі выцягнулі небараку на бераг. Медыцынская дапамога яму не спатрэбілася. І крыху больш чым праз шэсць гадзін ратаўнікі зноў выехалі па баявым выкліку на гэтае самае возера. Пікантнасць сітуацыі ў тым, што яны на гэты раз выцягвалі... таго ж самага мужчыну, што і раніцай. Аказалася, што ён вырашыў вярнуцца па свой веласіпед і зноў праваліўся пад лёд.

Ратаўнікі нагадваюць, што зараз выходзіць на вадаёмы крайне небяспечна.

Валяр`ян Шкленнік
Звязда, 11 сакавіка 2019
 
Дата публикации:11.03.2019
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:383
 
Ключевые слова:
Происшествия Пухавічы МЧС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме