Курс валютпокупкапродажа
USD334.83335.98
EUR392.31395.16
RUR5.675.72
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


У дачыненні да Уладзіслава Казакевіча, асуджанага за разаніну ў ГЦ "Новая Еўропа", распачатая справа за замах на забойства супрацоўнікаў калоніі


Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю СК Беларусі Сяргей Кабаковіч.
У дачыненні да былога студэнта Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО" Уладзіслава Казакевіча, асуджанага за разаніну ў ГЦ "Новая Еўропа" ў Мінску 8 кастрычніка 2016 года, упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці распачало крымінальную справу па ч. 1 арт. 14 і п. 1, 10 і 16 ч. 2 арт. 139 КК (замах на забойства двух асоб у сувязі з ажыццяўленнем імі службовых абавязкаў асобай, якая раней учынiла забойства). 

На цяперашні час следства ўстанавіла, што 12 кастрычніка каля 10.40 у папраўчай калоніі № 17 УДВП МУС па Магілёўскай вобласці (Шклоў) з мэтай праверкі аператыўнай інфармацыі аб наяўнасці забароненых прадметаў у памяшканні камернага тыпу асуджаны Казакевіч быў выведзены з камеры для надгляду і далейшай прагулкі.

З дапамогай металадэтэктара было ўстаноўлена, што ў асуджанага ў левым рукаве ёсць металічны прадмет. Пасля каманды кантралёра "заставацца ў становішчы для вобшуку" Казакевіч выхапіў з левага рукава нож, якім спрабаваў нанесці ўдар у вобласць грудной клеткі аднаму з супрацоўнікаў калоніі. Той ужыў прыёмы самаабароны, аднак зняволены паспеў параніць другога кантралёра, прычыніўшы яму колатыя раны галавы. Супрацьпраўныя дзеянні Казакевіча былі спыненыя супрацоўнікамі калоніі. Пацярпелы шпіталізаваны.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Падчас агляду следчыя канфіскавалі прыладу злачынства і іншыя рэчавыя доказы, па якіх кіраўніцтву Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці прызначылі правядзенне шэрагу экспертных даследаванняў. На допыце Казакевіч растлумачыў следчаму, што хацеў забіць начальніка калоніі, каб адпомсціць за прымяненне дысцыплінарных пакаранняў.

Нагадаем, ад рук Казакевіча ў ГЦ "Новая Еўропа" загінула 43-гадовая прадавец Алена Александронец. Нападнік нанёс ёй два ўдары бензапілой, а пасля сякерай-кувалдай, якую хаваў у чахле ад гітары. Цялесныя пашкоджанні атрымалі яшчэ дзве жанчыны, адна зведала псіхалагічную траўму.

3 сакавіка 2017 года Мінгарсуд прыгаварыў Казакевіча да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 139 (падрыхтоўка да забойства дзвюх і больш асоб), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 139 (замах на забойства дзвюх і больш асоб), ч. 2 арт. 139 (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў), ч. 1 арт. 339 (хуліганства) КК.

13 чэрвеня 2017 года Вярхоўны суд, разгледзеўшы справу ў апеляцыйным парадку, пакінуў прысуд без зменаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 кастрычніка 2017
 
Дата публикации:13.10.2017
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:126
 
Ключевые слова:
Криминал Происшествия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме