https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Долар ЗША патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі на таргах БВФБ


13 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0031 рубля (0,13%) і склаў 2,4530 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0041 рубля (0,21%) і склаў 1,9918 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0032 рубля (0,09%) і склаў 3,4455 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сёння яны растуць на пазітыўных прагнозах АПЕК, апублікаваных днём раней, марка Brent таргуецца ў раёне 62,5 долара ЗША за бараль.

У сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 24,70 капейкі, склаўшы 57,7701 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 лютага 2018
 
Дата публикации:13.02.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:530
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме