https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Акцыю "Захавай сімвал свята" правядуць 21-31 снежня ў Беларусі


Акцыя "Захавай сімвал свята" пройдзе з 21 па 31 снежня ва ўсіх населеных пунктах Беларусі з колькасцю насельніцтва звыш 30 тыс. чалавек, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Напярэдадні зімовых свят лясгасы і Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр (РЛСНЦ) прапануюць беларусам набыць навагоднія дрэвы ў кадках, захаваць іх да вясны (напрыклад, на балконе або дачы) і высадзіць іх у бліжэйшым лясніцтве ў час акцыі "Тыдзень лесу".

Арганізацыі сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі падрыхтавалі ўжо больш за 2,5 тыс. навагодніх дрэў у кадках. У асартыменце - елка еўрапейская і елка калючая, сасна звычайная, туя заходняя і ядловец канадскі.

Пры гэтым кожнаму пакупніку лясгасы і РЛСНЦ падораць інструкцыю па абыходжанні з атрыбутам свята. У Мінлясгасе адзначылі, што попыт на навагоднія дрэвы ў кадках штогод расце.

Калі ў 2016 годзе было рэалізавана 557 такіх дрэў, то ў 2017-м - ужо 1603. У бягучым годзе лесагаспадарчыя ўстановы таксама разлічваюць на павелічэнне попыту.

Першыя ёлачныя базары ў Беларусі пачнуць працаваць з 20 снежня.

Адрасы гандлёвых пунктаў, дзе будзе прадстаўлена прадукцыя лясгасаў, у хуткім часе будуць апублікаваны на сайтах Міністэрства лясной гаспадаркі і лесагаспадарчых устаноў.

7 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.12.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:73
 
Ключевые слова:
Ёлочный базар Охрана природы Лесное хозяйство Акция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме