https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


За суткі ў Беларусі ліквідаваныя 87 лясных і тарфяных пажараў, узгаранняў травы і хмызняку


Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
Паводле аператыўных звестак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, за мінулыя суткі (па стане на 6.00 25 красавіка) у Беларусі ліквідаваныя 27 лясных пажараў на агульнай плошчы больш як 110 га, сем тарфяных пажараў на плошчы 2 га і 53 узгаранні травы і хмызняку больш як на 26 га. 

24 красавіка ў 12.33 паступіла інфармацыя аб узгаранні сухой расліннасці і лесу на тэрыторыі Кіраўскага лясніцтва Нараўлянскага спецлясгаса каля вёскі Красноўка (Нараўлянскі раён Гомельскай вобласці). У ліквідацыі пажару задзейнічаныя 29 адзінак тэхнікі і 112 чалавек. На 6.00 25 красавіка плошча пажару складае 40 га. 

24 красавіка ў 14.36 паступіла паведамленне аб узгаранні сухой расліннасці і лесу ля вёскі Крынічнае Гродзенскага раёна. Часова была абмежаваная праца пункта пропуску на мяжы з Літвой "Прывалкі". У ліквідацыі пажару былі задзейнічаныя 70 адзінак тэхнікі і 346 чалавек. Для маніторынгу і ацэнкі становішча ажыццяўлялася авіяцыйнае патруляванне верталётам МНС. У 23.57 пажар быў ліквідаваны, пацярпелых няма, агульная плошча, пройдзеная фронтам пажару, склала 30 га.

Працягваецца тушэнне ўзгарання травы і хмызняку на тэрыторыі Вільемскага лясніцтва Палескага лясгаса каля вёскі Альманы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Для ліквідацыі пажару задзейнічаныя 42 адзінкі тэхнікі і 139 чалавек. Верталётамі Мі-8 авіяцыі МНС за суткі ажыццёўленыя 97 скідаў вады. Тушэнне абцяжаранае адсутнасцю пад`язных шляхоў і забалочанай мясцовасцю. Для маніторынгу і ацэнкі становішча ажыццяўляецца авіяцыйнае патруляванне. Работы па ліквідацыі пажару працягваюцца, адзначае МНС.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 красавіка 2019
 
Дата публикации:25.04.2019
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:280
 
Ключевые слова:
Пожары МЧС Лесное хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме