https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Інтэрактыўны музей чалавека адкрыецца ў Палацы Рэспублікі


Першы ў Беларусі Музей чалавека адкрыецца ў Палацы Рэспублікі, паведаміў кіраўнік музея Ілья Курашоў.
Музей размясціўся на плошчы 600 кв. м. У ім знаходзіцца больш за 70 экспанатаў - ад дагістарычных раскопак дыназаўраў да імітацыі крывяноснай сістэмы. Музей інтэрактыўны, да ўсіх экспанатаў можна дакранацца. Не абыдзецца і без тэхналогій дапоўненай рэальнасці.

"Гэта музей, які расказвае аб функцыянаванні чалавечага арганізма, развіцці жыцця жывёл і мікраарганізмаў, - адзначыў Ілья Курашоў. - Музей падзелены на некалькі зон: крывяноснай і дыхальнай сістэм, фізічных магчымасцей чалавека, жывёл і мікраарганізмаў, анатамічных мадэлей, мозгу, нюху і дотыку". Усё гэта дае магчымасць прасачыць эвалюцыю жыцця на Зямлі.

Музей чалавека разлічаны як на дарослых, так і дзяцей. Першых наведвальнікаў ён прыме 23 студзеня.

22 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.01.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:232
 
Ключевые слова:
Естетсвознание Музей человека Мінск Эволюция жизни
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме