https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Навукоўцам Беларусі пад сілу вырашыць самыя амбіцыйныя задачы на карысць роднай краіны


Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі з прафесійным святам.
Тэкст паслання зачытаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў на ўрачыстым сходзе ў Акадэміі навук.

"Беларусь заўсёды славілася сваімі навуковымі арганізацыямі і кадрамі з моцным інтэлектуальным патэнцыялам. Нашы даследаванні і распрацоўкі ў самых перадавых і запатрабаваных сферах знаходзяць шырокае практычнае прымяненне не толькі ў рэспубліцы, але і далёка за яе межамі, - гаворыцца ў віншаванні. - Кожны ваш поспех, няспыннае прымнажэнне ведаў, грамадска значныя вынікі новых дасягненняў - гэта нацыянальнае багацце, трыумф усяго беларускага народа".

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў навукоўцам за пастаянны даследчыцкі пошук, адданасць традыцыям і выбранай прафесіі, а таксама пажадаў усім моцнага здароўя, творчага даўгалецця і яркіх навуковых адкрыццяў.

"Упэўнены, што айчыннай навуцы пад сілу вырашыць самыя амбіцыйныя задачы на карысць роднай краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

24 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.01.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:174
 
Ключевые слова:
Профессиональные праздники Наука Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме