https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 5 красавіка 2021 года


Гэты дзень з`яўляецца дзевяноста пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 270 дзён.
Якія падзеі адбыліся 5 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 5 красавіка

У 1936 годзе адкрыты Музей Беларускага Палесся.
У 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР аб’явіў 26 красавіка днём Чарнобыльскай трагедыі.

Хто нарадзіўся 5 красавіка

1793 год: Канстанцін Радзівіл, палітычны дзеяч, мецэнат, адзін з першых беларускіх фалькларыстаў.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі філосаф Томас Гобс і шведская спявачка, музычны прадзюсар, салістка групы ABBA Агнэта Фэльтскуг.

5 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Нікана Пячэрскага.

У гэты дзень прыбіраліся ў хаце, а пасля тапілі лазню.

Назіралі за надвор`ем: калі аблокі плывуць па небе, хутка пройдуць цёплыя дажджы. Зорнае неба прадказвае замаразкі. Сонейка пры ясным небе апоўдні – лета будзе гарачым. Калі пахмурна, летнія месяцы будуць дажджыстыя.

Sputnik, 5 красавіка 2021
 
Дата публикации:05.04.2021
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:206
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Апрель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме