https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 12 жніўня 2022 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дваццаць чацвёртым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 141 дзень.
А вы ведалі, што ў гэты дзень у 2004 годзе была заснавана беларуская Вікіпедыя? Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 12 жніўня

У 1383 годзе войска крыжакоў разам з Вітаўтам заняла Трокі і аблажыла Вільню.
У 1399 годзе ў бітвы на Ворскле армію ВКЛ разбілі войскі Залатой Арды.
У 1581 годзе выйшла асноўнае выданне Астрожскай Бібліі.
У 1654 годзе адбылася бітва пад Шкловам, у якой войска ВКЛ на чале з Радзівілам перамагло расійскія войскі на чале з Чаркаскім.
У 1794 Вільня капітулявала перад расійскімі войскамі.
У 1812 годзе адбылася Гарадзечанская бітва – найвялікшая падчас вайны з Напалеонам.
У 2004 годзе была заснавана беларуская версія Вікіпедыі.

Хто нарадзіўся 12 жніўня

1817 год: Ігнат Храпавіцкі, беларускі фалькларыст, паэт, грамадскі дзеяч.
1966 год: Лера Сом, беларуская паэтэса, бардэса

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі паэт-рамантык Роберт Саўці і аўстрыйскі фізык, стваральнік квантавай мэханікі Эрвін Шродынгер.

12 жніўня ў народным календары

У гэты дзень шануюць памяць апосталаў-сямідзесятнікаў Сілуана і Сілы (Сіласа). У апошняга прасілі дапамогі ў цяжкіх работах у полі і верылі, што Сіла сваёй моццу дзеліцца ў гэты дзень з травамі і карэннем.

12 жніўня было спрыяльным днём, каб навязаць венікаў з асіны – верылі, што імі можна не только добра папарыцца ў лазні, але і абараніцца ад дурнога вока.

Але любімай раслінай апостала Сілы лічыўся лопух. Гэтая расліна мае лекавыя ўласцівасці, прычым у народнай медыцыне ўжываюць і лісце, і карані, і ягады лопуху. Настоем каранёў загойвалі раны, а таксама, дадаўшы ў яго мёд і алей, ужывалі для умацаваня валасоў.

На Сілу, калі спрыяла надвор`е, працягвалі жаць лён. А вызначалі, ці будзе дождж у гэты дзень, так: калі ўжо з ранку душна ды насякомыя ўюцца, будзе лівень.

Калі ж прахалодна і вецер, няхай і хмарна, увесь дзень будзе суха. Лён звычайна жалі жанчыны, потым церабілі, а выцераблены ўкладвалі, каб прасушыць.

Таксама 12 жніўня маліліся Івану Ваяру. Верылі, што ён дапаможа знайсці злодзеяў і рабаўнікоў, вярнуць скрадзенае. Нячысцікі таксама хаваліся ў гэты дзень ад Івана.

Sputnik, 12 жніўня 2022
 
Дата публикации:12.08.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:821
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Август
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме