https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 275 аб прыёме ў беларускае грамадзянства 401 чалавека, у тым ліку 86 непаўналетніх


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Беларускі пашпарт атрымае 341 украінец. У асноўным гэта асобы, якія прыбылі ў Беларусь з Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. Сярод іх 39 сем`яў.

Таксама грамадзянамі Беларусі сталі 60 іншаземцаў, якія прыбылі з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана, Туркменістана, Расіі, Малдовы, Літвы, Турцыі, Сірыі, Егіпта, Афганістана, Ірана і Пакістана.

Усяго пасля даручэння кіраўніка дзяржавы, дадзенага ім у ходзе "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" у жніўні 2021 года, беларускімі грамадзянамі сталі 5657 чалавек. З іх Прэзідэнт прыняў у грамадзянства 3030 іншаземцаў. У астатніх выпадках рашэнне прымалі органы ўнутраных спраў.

15 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.08.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:870
 
Ключевые слова:
Белорусское гражданство Беженцы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме