https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка пра эпідсітуацыю: расслабляцца нельга, але абстаноўка паляпшаецца


Прэзідэнт Беларусі 21 мая на сустрэчы з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам і памочнікам Прэзідэнта Аляксандрам Косінцам абмеркаваў эпідабстаноўку ў краіне.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, расслабляцца пакуль нельга, але існуючыя даныя сведчаць аб тым, што абстаноўка паступова паляпшаецца.

"Я бачу інфармацыю, кантралюю, але ні ў якім разе нельга расслабляцца. Трэба да канца прайсці гэты шлях і даказаць усім, асабліва ў нас у краіне, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Нам трэба змагацца за жыццё людзей. Трэба трымацца з усіх сіл і ратаваць людзей, таму што застанецца адзін паказчык - смяротнасць".

"Але ні ў якім разе не расслабляцца. Трэба арыентаваць нашых урачоў. Яны малайцы, ды і Міністэрства аховы здароўя добра арганізуе гэту работу. А галоўнае, што вы вывучаеце штодзённы вопыт. Хацелася б, каб вы вытрымалі гэта. Напэўна, пакуль мы канчаткова не адыдзем ад гэтага, месяц нам яшчэ давядзецца цялёпкацца. Вядома, не той узровень ужо, лягчэй крыху стала, але не расслабляцца", - заявіў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы ў прыватнасці адзначыў, што асабліва ў Віцебску і Мінску, якія першыя сутыкнуліся з віруснай праблемай, захваральнасць ужо ідзе на спад: "Пабывалі вы ў Віцебску. Мы выйшлі на плата і бачым, што пайшлі на спад. Мінск, Віцебск - яны раней, асабліва Віцебск, увайшлі ў гэту праблему, і яны ўжо выходзяць. Вы бачыце, што месцы вызваляюцца. Там, дзе мы рэзервавалі анкалагічныя, гінекалагічныя ложкі, яшчэ нейкія, яны нам не патрэбны, іх трэба выводзіць, зачышчаць, вымываць".

Прэзідэнт адзначыў, што, напрыклад, адпаведныя працэсы ў Мінску ад яго імя кантралюе старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава. Як дакладваюць кіраўніку дзяржавы, у сталіцы сітуацыя стабілізавалася.

"Мы не бачым росту ў Мінску цяпер. Гэта шчасце. Нават ужо ў мінус пайшлі. Гэта добра. Таксама трэба вызваляць бальніцы, якія мы загадзя рыхтавалі на ўсялякі выпадак, каб у нас былі ложкі ў запасе. Трэба разумець, што ў нас жа анкалагічныя аперацыі. Няхай не складаныя, не цяжкія, але адкладзеныя. Таму трэба тэрмінова вяртаць гэтыя бальніцы анкахворым. Тое ж самае і іншыя бальніцы, якія павінны займацца лячэннем іншых хвароб", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што ў краіне выбралі правільную стратэгію ўдзяляць прыярытэтную ўвагу лячэнню пнеўманій, незалежна ад прычын, якія іх выклікалі, а не толькі каранавірусных: "Гэта была правільная стратэгія. І мы сёння бачым, што гэтыя пнеўманіі, дзякуй богу, пайшлі ўніз".

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што эпідэміялагічная абстаноўка ў свеце ў цэлым уплывае і на эканамічнае развіццё, вытворчыя ланцужкі, выклікае сацыяльныя пытанні, і ў гэтым плане неабходна прымаць рашэнні на дзяржаўным узроўні. "Мне трэба гэта ўсё аб`ядноўваць, супастаўляць, звязваць і кіраваць краінай і грамадствам. Таму калі будуць якія-небудзь вашы рэкамендацыі для мяне ў гэтым плане, я гатовы іх выслухаць", - дадаў ён.

21 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.05.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:67
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Статистика Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме