https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сярэдні заробак у Беларусі ў маі склаў Br1227,9


Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў маі 2020 года склала Br1227,9, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У красавіку гэтага года было Br1193,8.

У разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у маі дасягнула Br1771 (тэмп росту да мая мінулага года — 113,5 %). У Мінскай вобласці яна склала Br1230,1 (106,1%), Гомельскай — Br1070,4 (105,5 %), Віцебскай — Br1048,6 (109,4 %), Гродзенскай — Br1030,9 (105,9 %) , Брэсцкай — Br1028,7 (106,7 %), Магілёўскай — Br993,4 (107,1 %).

У цэлым па рэспубліцы рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-маі ў параўнанні з адпаведным перыядам 2019 года ўзрасла на 7,9 %.

Больш за ўсё ў маі бягучага года атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br5668,3), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br2345,4), грузавы паветраны транспарт (Br2263,4), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br2215,9), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br2027,3), інжынерна-тэхнічнае праектаванне і прадастаўленне тэхнічных кансультацый у гэтай галіне (Br1941,6), горназдабыўная прамысловасць (Br1929,3), дзейнасць у галіне тэлекамунікацый (Br1898,1).

Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (Br551,3), сферы творчай дзейнасці і забаў (Br643,5), бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br669,7), тым, хто займаецца рыбалоўствам або рыбаводствам ( Br705,4), аказвае паслугі па часовым пражыванні і харчаванні (Br734,9), працуе на водным транспарце (Br752,8), заняты вытворчасцю тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра (Br758,9), доглядам у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br766,1).

На 28 мая курс складаў Br2,4137 за $1.

Звязда, 24 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:24.06.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:276
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Зарплата Статистика Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме