https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Генпракуратура заклікае грамадзян абдумана і ўзважана ставіцца да рэалізацыі свайго права на свабоднае выказванне меркавання


Генпракуратура выказвае перакананне ў тым, што «ўзаемная павага правоў і свабод кожнага нароўні з прынцыповай пазіцыяй праваахоўных органаў дазволіць папярэджваць і аператыўна рэагаваць на факты парушэння правоў грамадзян».
«Апошнім часам значна ўзрасла колькасць зваротаў у органы ўнутраных спраў, непасрэдна ў МУС, — гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генпракуратуры, размешчаным на сайце ведамства. — Грамадзяне скардзяцца на некарэктную крытыку ў іх адрас, публічнае цкаванне, абразы і пагрозы, якія размяшчаюцца на розных інтэрнэт-рэсурсах, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі, мэсэнджары, за выказванне сваёй пазіцыі па розных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця краіны».

Як лічаць у Генпракуратуры, «наяўная сітуацыя стала магчымай з прычыны памылковага ўспрымання сеткі інтэрнэт як тэрыторыі ўсёдазволенасці, а ананімнага фармату зносін — як гарантыі беспакаранасці за непрыстойныя дзеянні».

«Вольнае выказванне меркаванняў замацаванае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і гарантуецца дзяржавай», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Падкрэсліваецца, што ў краіне праходзіць кампанія па выбарах прэзідэнта, «у межах якой кожны паўналетні грамадзянін мае права рэалізаваць адно з асноўных правоў — выбіраць і быць абраным».

«Генеральная пракуратура заўсёды зыходзіць з таго, што грамадзяне незалежна ад палітычных перакананняў маюць роўныя правы на публічнае выказванне сваёй пазіцыі. У перыяд выбарчых кампаній палеміка і абмен думкамі дасягаюць асаблівага напружання, што ўласціва любой цывілізаванай дзяржаве. Аднак умовай свабоднага выказвання меркаванняў служыць захаванне культуры зносін, пры якой дыскусія або абмеркаванне не парушаюць мяжы закона», — гаворыцца ў паведамленні.

«Публічныя паклёп, абразы ў сетцы інтэрнэт не толькі непрымальныя, але і праследуюцца законам. За такія дзеянні могуць наступаць адміністрацыйная (штраф), грамадзянска-прававая (выплаты пацярпелым асобам па iсках аб абароне гонару, годнасцi або дзелавой рэпутацыі), крымінальная адказнасць, — папярэджвае ведамства. — Так, распаўсюджванне звестак заведама лжывых, якія ганьбяць іншую асобу, (паклёп) у СМІ, сетцы інтэрнэт, іншай сетцы электрасувязі альбо паклёп, які змяшчае абвінавачванне ва ўчыненні цяжкага і асабліва цяжкага злачынства, караюцца акрамя штрафу арыштам ці абмежаваньнем волі на тэрмін да 3 гадоў (арт.188 КК)».

«Аналагічныя санкцыі прадугледжаныя за наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме (абраза), з дапамогай распаўсюджвання такой інфармацыі ў СМІ, сетцы інтэрнэт, — гаворыцца ў паведамленні. — Размяшчэнне на электронных рэсурсах пагроз прычыненнем шкоды жыццю і здароўю грамадзян або іх маёмасці цягне крымінальны пераслед, бо робіць замах на такія асноватворныя правы грамадзян, як жыццё, здароўе, недатыкальнасць асабістай уласнасці (арт. 186 КК прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 2 гадоў).

Генеральная пракуратура заклікае грамадзян «абдумана і ўзважана падыходзіць да рэалізацыі свайго права на свабоднае выказванне меркавання, не дапускаць дзеянняў, якія парушаюць правы іншых грамадзян незалежна ад палітычных перакананняў, сацыяльнай і прафесійнай прыналежнасці».

«Разгляд органамі ўнутраных спраў зваротаў па названай тэматыцы знаходзіцца на асаблівым кантролі Генеральнай пракуратуры. Пры пацверджанні фактаў парушэння правоў і свабод грамадзян вінаватыя асобы падлягаюць прыцягненню да ўсталяванай законам адказнасці», — гаворыцца ў паведамленні.

Звязда, 26 чэрвеня 2020

 
Дата публикации:26.06.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:346
 
Ключевые слова:
Интернет СМИ Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме