https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Складскія запасы грэчкі ў арганізацыях хлебапрадуктаў на 1 чэрвеня 2020 года склалі 3 тыс. т, грэцкіх круп — 700 т, што дае магчымасць у цяперашняй сітуацыі забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку да новага ўраджаю


Пра гэта піша прэс-служба Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
У бягучым годзе для забеспячэння патрэбнасці ўнутранага рынку Беларусі грэцкімі крупамі айчыннай вытворчасці ў поўным аб’ёме ў сельгасарганізацыях больш як у два разы павялічаны пасяўныя плошчы грэчкі — да 26,3 тыс. га (у 2019 годзе было 11,8 тыс. га). У Брэсцкай вобласці яны склалі 4,5 тыс. га, Віцебскай — 0,4 тыс. га, Гомельскай — 6,5 тыс. га, Гродзенскай — 4,6 тыс. га, Мінскай — 5,4 тыс. га, Магілёўскай — 4,9 тыс. га. Плануецца атрымаць каля 30 тыс. т грэчкі ў бункернай вазе, або 20 тыс. т гатовых круп.

Перапрацоўкай грэчкі і вытворчасцю крупы займаюцца два прадпрыемствы краіны — філіял "Гомельскі КХП «ААТ «Гомельхлебапрадукт» і ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі». За пяць месяцаў прадпрыемствы атрымалі 4 тыс. т грэцкіх круп, што ў 2,3 раза больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко ў час рабочай паездкі наведаў Гомельскі камбінат хлебапрадуктаў, дзе правёў сустрэчу з працоўным калектывам і абмеркаваў перспектывы развіцця прадпрыемства. Ён азнаёміўся з тэхнічным абсталяваннем камбіната, планамі па пашырэнні вытворчасці і выпускаемай прадукцыяй.

Філіял «Гомельскі КХП» ААТ «Гомельхлебапрадукт» вырабляе крупы вышэйшага, першага, другога, трэцяга гатункаў, а таксама непрапараныя зялёныя крупы для аматараў здаровага харчавання.

Звязда, 26 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:26.06.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:220
 
Ключевые слова:
Гречиха Продовольственная безопасность Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме