https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інфармацыйная кампанія БелаПАН стала лаўрэатам III штогадовай прэміі КСА ў Беларусі


Інфармацыйная кампанія БелаПАН стала лаўрэатам III штогадовай прэміі "Карпаратыўная сацыяльная адказнасць" (КСА) у Беларусі.
Узнагароды, заснаваныя міжнародным фондам "Ідэя", былі ўручаны ў васьмі намінацыях. Міжнароднае журы пад старшынствам Рамана Касціцына, кіраўніка-партнёра камунікацыйнай кампаніі ARS Communications, прыняло рашэнне, кіруючыся значнасцю праекта для грамадства, рэальнымі дасягненнямі па выніках яго рэалізацыі.

СМІ, якія ў 2015 годзе найбольш часта, глыбока, эфектыўна і па ўласнай ініцыятыве асвятлялі сацыяльныя тэмы і КСА-актыўнасць, атрымалі ўзнагароду ад агенцтва сацыяльных навін SocNews і фонду "Ідэя". Лаўрэатамі сталі інфармацыйная кампанія БелаПАН, агенцтва "Мінск-Навіны" і тэлеканал "Белсат".

"Кампанія БелаПАН на працягу ўсіх 25 гадоў сваёй дзейнасці прытрымліваецца як найважнейшых прынцыпаў дакладнасці і аб`ектыўнасці інфармацыі, — заявіў дырэктар БелаПАН Алесь Ліпай. — Яны — самы лепшы шчыт для асобных грамадзян і ўсяго грамадства ва ўмовах прапагандысцкіх войнаў, што вядуцца зараз па ўсім свеце і непасрэдна вакол Беларусі. Мы ўдзячныя арганізатарам ды журы за высокую ацэнку нашай працы і выказваем спадзяванне, што іншыя сродкі масавай інфармацыі таксама будуць памятаць пра цяжкую сацыяльную адказнасць, якая кладзецца на медыі з кожным нашым словам, адрасаваным да шырокай аўдыторыі".

Мінск, 18 сакавіка 2016
 
Дата публикации:18.03.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1018
 
Ключевые слова:
СМИ Беларуси Фонд "Идея"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме