Курс валютпокупкапродажа
USD332.13332.78
EUR390.82393.01
RUR5.65.65
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Маскоўскі патрыярхат адкажа магілёўцу, ці валодае Крыжам Эўфрасіньні Полацкай


Таямніцу месцазнаходжаньня Крыжа Эўфрасіньні Полацкай адміністрацыя Ўладзіміра Пуціна даручыла раскрыць Маскоўскай патрыярхіі.
Кіраўніку суседняй дзяржавы падказаў, дзе можа ляжаць беларуская рэліквія, жыхар Магілёва Леанід Падбярэцкі. Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» напісаў Пуціну ліст. У ім ён выказаў меркаваньне, што Крыж Эўфрасіньні Полацкай хаваюць ад беларусаў у Троіца-Сергіевай ляўры падмаскоўнага Сергіевага Пасаду.

«Ваш зварот накіраваны ў Маскоўскую патрыярхію дзеля інфармаваньня Вас па сутнасьці пастаўленага пытаньня», — адпісалі магілёўцу з упраўленьня прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі па працы са зваротамі грамадзян.

Падбярэцкі не бярэцца прагназаваць, што напішуць яму з Маскоўскай патрыярхіі, але задаволены, што на ягоны ліст зьвярнулі ўвагу.

«Калі прыйдзе нават фармальная адпіска, што, маўляў, зьвесткі не пацьвердзіліся, то варта шукаць іншыя спосабы, каб прыўзьняць заслону таямнічасьці зь месцам знаходжаньня нашай рэліквіі», — адзначае Падбярэцкі.
Крыж Эўфрасіньні Полацкай
Спраўдзіць, ці сапраўды Крыж Эўфрасіньні Полацкай у Расеі, актывіст вырашыў пасьля таго, як пачытаў гутарку карэспандэнта Свабоды Міхася Скоблы з гісторыкам Сяргеем Тарасавым, які і выказаў вэрсіі, што рэліквія ў Троіца-Сергіевай ляўры.

Паводле навукоўца, вывезеную ў вайну беларускую рэліквію Сталін аддаў герархам Рускай праваслаўнай царквы, каб задобрыць сьвятарства, якое падтрымала «савецкую зброю».

Сяргей Тарасаў кажа, што захоўваньне Крыжа Эўфрасіньні Полацкай у Троіца-Сергіевай ляўры вельмі значнае для Расейскай праваслаўнай царквы, бо туды адкрытага доступу няма. Крыж ляжыць у такім месцы, адзначаў ён, куды звычайнаму чалавеку трапіць немагчыма. Разам з тым гісторык дапускаў, што афіцыйныя асобы зь Беларусі маглі бачыць рэліквію.

Радыё Свабода, 20 чэрвеня 2017
 
Дата публикации:20.06.2017
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:156
 
Ключевые слова:
Христианство Крыж Эўфрасіньні Полацкай Московский Патриархат Артефакт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме