https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Сочы Аляксандр Лукашэнка прапанаваў адмовіцца ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД або рэфармаваць яе


Постсавецкія структуры "трэба прыводзіць да прытомнасці", лічыць Прэзідэнт Беларусі.
"Калі гэтая структура не працуе, можа быць, і адмовіцца ад яе? Хоць мы прапаноўвалі надзяліць яе пэўнымі, канкрэтнымі паўнамоцтвамі. Мы там нейкія мадэльныя законы прымаем, але ні адзін з іх, напрыклад, у Беларусі, не лёг у аснову прыняцця нацыянальнага заканадаўства. Такога ў прынцыпе ніколі не было", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

"Атрымліваецца, што дэпутаты (Міжпарламенцкай асамблеі СНД.) збіраюцца ў Піцеры, быццам бы нешта абмяркоўваюць, гавораць. Але нават мы пра гэта нічога не ведаем, таму што гэта не запатрабавана. Чыноўнікаў плодзім незлічоную колькасць, а толку мала", — канстатаваў Лукашэнка.

Да гэтых пытанняў, падкрэсліў ён, неабходна падысці грунтоўна, "бо нават на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў разглядаюцца не самыя актуальныя і надзённыя праблемы".

"Шчыра кажучы, мы і самі тут на высокім узроўні прымаем рашэнні і не заўсёды рэалізоўваем іх. Ды і рашэнні, паглядзіце, не нашага ўзроўню: нейкія заявы і іншае", — сказаў Лукашэнка.

На яго думку, больш важная праблема гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, якую беларускі бок падымаў не раз, а таксама тэма бяспекі.

"Пытанні бяспекі — яны ўжо не стукаюцца ў дзверы, яны ўжо ў наш дом уварваліся. Мы іх абыходзім сарамліва: ці то мы баімся паставіць гэтыя пытанні, ці то разумеем, што не можам іх вырашыць, — заявіў Лукашэнка. — Робім выгляд, што ўсё ў нас добра, збіраемся, заявы робім, а па сутнасці эфектыўнасць вельмі нізкая. Можа, нам неяк вызначыць кола спецыялістаў, якія б аб`ектыўна нам прапанавалі сур`ёзную рэформу або структурызацыю ў нашай дзейнасці? "

Такія праблемы існуюць і ў Еўразійскім эканамічным саюзе, адзначыў ён, але там больш канкрэтны парадак дня і больш канкрэтныя рашэнні, паколькі значнасць саюза вельмі высокая.

"Я б пагадзіўся з тым, каб у ЕАЭС было і парламенцкае вымярэнне, таму што ёсць што там абмяркоўваць. Трэба да прытомнасці прыводзіць нашы постсавецкія структуры", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў упэўненасць, што яго пазіцыю падтрымліваюць кіраўнікі іншых краін.

На пасяджэнні 11 кастрычніка кіраўнікі дзяржаў СНД прынялі заяву аб падтрымцы інстытута сям`і і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. Удзельнікі саміту таксама дамовіліся паглыбіць супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам, карупцыяй і прынялі рашэнне аб стварэнні аб`яднанай сістэмы паветрана-касмічнай абароны СНД да 2025 года.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 11 кастрычніка 2017
 
Дата публикации:11.10.2017
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:629
 
Ключевые слова:
СНГ Постсоветские структуры Саммит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме