https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь чакае, што армянскі бок у бліжэйшы час паведаміць аб тэрмінах сустрэчы з Засем


Аб гэтым паведаміў 15-га лютага на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Беларусь спадзяецца, што армянскі бок у бліжэйшы час паведаміць аб тэрмінах сустрэчы з дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі Станіславам Засем.

Беларусь прапануе кандыдатуру Станіслава Зася на пасаду генеральнага сакратара АДКБ. Як падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МЗС, Станіслаў Зась правёў сустрэчы з кіраўнікамі пяці дзяржаў, якія падтрымалі яго кандыдатуру. Пры гэтым вядома, што Арменія хацела б захаваць за сабой старшынства ў АДКБ да 2020 года.

"АДКБ працуе без генеральнага сакратара ўжо доўгі час, - звярнуў увагу Анатоль Глаз. - Сітуацыя не ідзе на карысць арганізацыі і патрабуе хутчэйшага вырашэння. Тым больш што на сустрэчах у Астане і Санкт-Пецярбургу кіраўнікі дзяржаў АДКБ выказаліся на карысць кандыдата ад Беларусі".

Прэс-сакратар МЗС нагадаў, што яшчэ ў снежні мінулага года па даручэнні старшынствуючага ў Савеце калектыўнай бяспекі Прэзідэнта Кыргызстана Сакратарыят АДКБ падрыхтаваў неабходныя праекты рашэнняў аб назначэнні генеральным сакратаром Станіслава Зася.

"Станіслаў Зась неадкладна правёў сустрэчы ў пяці сталіцах з кіраўнікамі дзяржаў. Усе прэзідэнты яго кандыдатуру падтрымалі. У святле таго, што ў снежні мінулага года ў Арменіі праходзілі парламенцкія выбары, а затым фарміраваўся ўрад, мы з разуменнем паставіліся да таго, што ў прэм`ер-міністра Арменіі не было магчымасці сустрэцца з беларускім кандыдатам. Цяпер гэты перыяд завершаны. Таму мы чакаем, што армянскі бок ужо ў бліжэйшы час паведаміць аб тэрмінах гэтай сустрэчы", - адзначыў Анатоль Глаз.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС падкрэсліў, што Беларусь настроена на канструктыўнае ўзаемадзеянне з Ерэванам. "Спадзяёмся, што зможам знайсці ўзаемаразуменне. Паколькі пасада генеральнага сакратара міжнароднай ваенна-палітычнай арганізацыі - гэта не нумар у гасцініцы, які можна браніраваць, нават калі няма ніякай магчымасці зноў ім скарыстацца", - сказаў Анатоль Глаз.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што дзяржавы - члены арганізацыі зацікаўлены, каб гэты тэхнічны момант дзейнасці АДКБ не паўплываў на далейшую работу арганізацыі і двухбаковыя адносіны паміж яе ўдзельнікамі.

14 лютага 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.02.2019
Тематика:ЕАЭС, В мире
Просмотров:452
 
Ключевые слова:
ОДКБ Коллективная безопасность Армения Станислав Зась
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме