https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нацыянальная бібліятэка Беларусі прэзентавала ў Швейцарыі факсіміле кніг XVI-XVII стагоддзяў


Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі 12-13 чэрвеня прэзентаваў у Швейцарыі факсіміле выданняў XVI-XVII стагоддзяў, паведамілі ў бібліятэцы.
У час рабочага візіту прайшлі цырымоніі перадачы ў дар Цюрыхскай бібліятэцы славістыкі, а таксама музею Гутэнберга (г.Фрыбур) факсімільных выданняў "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" (1517-1519) і "Буквар" (1618).

"Прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, высокапастаўленыя госці, супрацоўнікі ўстаноў змаглі не толькі азнаёміцца з прывезенымі кнігамі, але і больш даведацца пра дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і гісторыю развіцця айчыннага кнігавыдання, - расказалі ў Нацбібліятэцы. - Рабочыя сустрэчы з замежнымі калегамі далі магчымасць абмеркаваць перспектывы беларуска-швейцарскага супрацоўніцтва ў сферы культуры".

Навуковыя і культурныя мерапрыемствы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, на працягу 2017-2019 гадоў адбыліся ў шэрагу краін свету.

14 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.06.2019
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:281
 
Ключевые слова:
НББ Швейцария Выставка Книгопечатание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме