https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Апублікавана справаздача аб катастрофе SSJ-100 у аэрапорце Шарамецева


Дакумент апублікаваны на сайце ведамства.
Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт выпусціў папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Sukhoi Superjet 100, што здарылася ў маскоўскім аэрапорце Шарамецева 5 мая.

"Папярэдняя справаздача змяшчае фактычную інфармацыю, якая паступіла на гэты час у камісію па расследаванні авіяцыйнага здарэння, а таксама рэзультаты расшыфроўкі даных бартавых і наземных сродкаў аб`ектыўнага кантролю і відэаінфармацыі, рэзультаты завершаных на гэты час даследаванняў і іншыя матэрыялы. Пры паступленні дадатковай інфармацыі справаздача можа быць удакладнена і дапоўнена", - сказана ў прэамбуле дакумента.

Згодна з данымі справаздачы, лайнер у час пасадкі некалькі разоў ударыўся аб узлётна-пасадачную паласу (УПП), пасля чаго падламаліся стойкі шасі і адбыўся пажар.

Камандзір самалёта, нягледзячы на праблемы з сувяззю і страту аўтаматычнага кіравання, ацэньваў сітуацыю як штатную, гаворыцца ў справаздачы.

Дыспетчар даў яму ўказанне зніжаць вышыню да 900 м і разварочвацца. Сувязь лайнера з зямлёй была на некаторы час парушана пасля таго, як у самалёт трапіла маланка. Таксама ў самалёта адключыўся аўтапілот. Са справаздачы вынікае, што лётчыкі некалькі разоў спрабавалі ўстанавіць сувязь з дыспетчарам на рабочай частаце і змаглі аднавіць яе толькі на аварыйнай.

Пасля таго, як ударыла маланка, амаль 15 секунд некарэктна працавалі бартавыя самапісцы.

Камісія МАК па расследаванні катастрофы пакуль не бачыць неабходнасці ў дадатковых рэкамендацыях адносна павышэння бяспекі палётаў. Згодна са справаздачай, у ходзе далейшай работы тэхнічнай камісіяй могуць быць дадзены і іншыя рэкамендацыі.

Як паведамлялася, 5 мая ў аэрапорце Шарамецева аварыйна прызямліўся і загарэўся самалёт Sukhoi Superjet 100 авіякампаніі "Аэрафлот", які накіроўваўся з Масквы ў Мурманск. На борце знаходзілася 78 чалавек. У выніку катастрофы загінуў 41 чалавек.

14 чэрвеня 2019, Масква
БЕЛТА - ТАСС
 
Дата публикации:14.06.2019
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:63
 
Ключевые слова:
Sukhoi Superjet 100 Москва Шереметьево Авиакатастрофа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме