https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аргенціна і Уругвай засталіся без электрычнасці з-за збою ў энергасістэме


Пра гэта ў сваім Twitter напісаў аргенцінскі дыстрыб`ютар электраэнергіі Edesur. Кампанія абяцае абнаўляць інфармацыю.
Збой у сістэме энергазабеспячэння пакінуў Аргенціну і Уругвай без электрычнасці. 

Электрычнасці няма ўжо амаль тры гадзіны. Як напісала ў сваім Twitter нацыянальная электраэнергетычная кампанія Уругвая, прычынай адключэння стаў збой у энергасетцы Аргенціны.

У сваю чаргу, намеснік міністра па грамадзянскай абароне Аргенціны Даніэль Русо паведаміў тэлеканалу TN, што прычына адключэння электраэнергіі пакуль не вядомая.

Уругвайская кампанія паказала таксама, што сістэма паступова аднаўляецца.

"Ужо ёсць шэраг прыбярэжных гарадоў, дзе ёсць электрычнасць", - гаворыцца ў паведамленні кампаніі ў Twitter. У аэрапортах Буэнас-Айрэса Ezeiza і Aeroparque масавых збояў не зафіксавана.

"Адключэнне электраэнергіі закранула асобныя нязначныя сэрвісы аэрапортаў, але не паўплывала на прылёты і адпраўленне рэйсаў", - паведаміў прадстаўнік кампаніі "Aeropuertas Argentina", якая кіруе аэрапортамі.

Нацыянальная электраэнергетычная кампанія Уругвая (UTE) паведаміла аб паступовым аднаўленні забеспячэння.

Звязда, 16 чэрвеня 2019
 
Дата публикации:16.06.2019
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:194
 
Ключевые слова:
Энергетика Электричество Уругвай Аргентина Авария
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме