https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Японіі за тыдзень ад гарачыні памерлі 23 чалавекі


Аб гэтым аб`явіла Галоўнае пажарнае ўпраўленне Японіі.
Па меншай меры 23 чалавекі памерлі ад гарачыні і тысячы грамадзян былі шпіталізаваны з цеплавымі ўдарамі ў Японіі за мінулы тыдзень.

Паводле даных ведамства, за мінулыя сем дзён па ўсёй Японіі з цеплавымі ўдарамі былі шпіталізаваны ў агульнай колькасці больш за 12,7 тыс. чалавек, памерлі ад гарачыні 23 з іх.

Большасць пацярпелых і памерлых - людзі пажылога ўзросту, якія часта не ўключаюць дома кандыцыянеры ў мэтах эканоміі. Японія прадаўжае пакутаваць ад гарачыні, што ўсталявалася на ўсёй тэрыторыі краіны.

У некаторых рэгіёнах тэмпература даходзіць да 39 градусаў Цэльсія. Улады краіны заклікаюць насельніцтва насіць галаўныя ўборы, піць больш вадкасці і не знаходзіцца доўга пад адкрытым сонцам.

У мінулым годзе з-за моцнай гарачыні і рэкордна высокіх тэмператур у Японіі загінулі больш за 150 чалавек, дзясяткі тысяч трапілі ў бальніцы.

14 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.08.2019
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:154
 
Ключевые слова:
Япония Жара Тепловой удар
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме