https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У ЗША знайшлі самага маленькага быка


Прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса зафіксавалі новы сусветны рэкорд сярод жывёл. Відэа было апублікавана на афіцыйным канале ў YouTube.
У ЗША выявілі самага маленькага быка на планеце. Жывёла па мянушцы Хамфры належыць да пароды мініяцюрных зебу. Яму ўжо два гады, таму ён лічыцца дарослым быком, аднак яго рост не перавышае 67 сантыметраў.

Рэкардсмен жыве на ферме ў штаце Аёва. Яго гаспадары распавялі, што купілі Хамфры ў 2017 годзе, лічачы, што набываюць цяля, аднак ішоў час і сям`я Гандэраў зразумела, што з іх быком нешта не так. Уладальнікі фермы нават не падазравалі, што патрапяць у Кнігу рэкордаў Гінеса.

Часцей за ўсё мініяцюрных зебу можна сустрэць толькі ростам ад 91 да 96 сантыметраў, аднак, згодна з стандартам, жывёлу можна зарэгістраваць як пародзістую толькі ў тым выпадку, калі яго рост перавышае 106 сантыметраў.

Звязда, 22 жніўня 2019
 
Дата публикации:22.08.2019
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:95
 
Ключевые слова:
Книга рекордов Гиннеса
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме