https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Шкода ад выбуху ў порце Бейрута перавышае $15 млрд


Шкода ад магутнага выбуху, які адбыўся 4 жніўня ў порце Бейрута, ацэньваецца больш чым у $ 15 млрд. Такія дадзеныя прывёў прэзідэнт Лівана Мішэль Аун у тэлефоннай размове з каралём Іспаніі Філіпам VI.
«Прэзідэнт Аун адзначыў, што, паводле папярэдніх ацэнак, шкода, якую панёс Ліван, перавышае $ 15 млрд», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ліванскага прэзідэнта, апублікаваным на яго сайце. Адзначаецца, што іспанскі манарх выказаў спачуванні і салідарнасць з народам Лівана, а таксама гатоўнасць аказаць неабходную дапамогу.

Страхавыя кампаніі папярэдне ацэньваюць страты ад выбуху ў порце Бейрута ў $ 3 млрд. Губернатар Бейрута Марон Абуд раней заявіў, што на рэканструкцыю горада спатрэбіцца ад $12 да 15 млрд. Як паведаміла Упраўленне ўнутранай бяспекі Лівана, у выніку выбуху было часткова або цалкам разбурана каля 4 тыс. будынкаў.

Звязда, 13 жніўня 2020
 
Дата публикации:13.08.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:143
 
Ключевые слова:
Ливан Катастрофа Взрыв Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме