https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сцягі краін-удзельніц саміту ЕС у БрусэліУ ЕС абмеркавалі санкцыі супраць Беларусі, а апазіцыя падтрымала "план Маршала"


Ціханоўская заявіла, што чакае магчымасці апынуцца ў роднай краіне, але гатовая вярнуцца толькі пры ўмове, што ўлады і апазіцыя пачнуць перамовы.
Міністры замежных спраў 27 краін Еўрасаюза не ўзгаднілі санкцыйны спіс афіцыйных асоб Беларусі на пасяджэнні ў панядзелак.

Сустрэча міністраў замежных спраў ЕС і членаў Еўрапарламента прайшла ў Брусэлі ў панядзелак. На парадку дня - абмеркаванне дадатковых індывідуальных санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў за парушэнні, якія, як лічаць у ЕС, былі дапушчаныя падчас прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, а таксама за ўжыванне сілы супраць удзельнікаў акцый пратэсту ў Беларусі.

Кіраўнік еўрадыпламатыі Жозэп Барэль перад пачаткам сустрэчы паведаміў, што размова таксама закране падтрымку грамадзянскай супольнасці ў рэспубліцы і перагляд стасункаў з дзеючай уладай.

Па выніках сустрэчы спіс зацверджаны не быў, пытанне перададзены лідарам ЕС, паведамляюць РІА "Новости" са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Прыняцце рашэння адкладзена як мінімум да бліжэйшага пасяджэння Савета ЕС.

Ціханоўская: вярнуся ў Беларусь, калі пачнуцца перамовы

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская заклікала лідараў ЕС не фінансаваць беларускія ўлады і не прызнаваць Аляксандра Лукашэнку легітымным прэзідэнтам.

"Не падтрымлівайце рэжым фінансамі, не прызнавайце Лукашэнку легітымным лідарам і разглядайце каардынацыйны савет як легітымны орган народа Беларусі па вядзенні дыялога з уладай", - падкрэсліла Ціханоўская.

Яна таксама заявіла, што чакае магчымасці апынуцца ў роднай краіне, але гатовая вярнуцца пры ўмове, што ўлады і апазіцыя пачнуць перамовы.

"Я чакаю не дачакаюся таго моманту, калі я змагу заехаць у Беларусь з надзеяй, што ў нас вось-вось усё атрымаецца. Я абавязкова прыеду, калі пачнуцца перамовы, калі адпусцяць усіх палітзняволеных і я змагу адчуць сябе ў бяспецы разам са сваімі дзецьмі" , - сказала яна.

Кавалькова - пра фінансавую дапамогу ЕС

Прадстаўнік беларускай апазіцыі Вольга Кавалькова, выступаючы перад дэпутатамі Еўрапарламента, заклікала да дыялогу грамадства і ўлады ў Беларусі пры пасярэдніцтве ЕС, ЗША і Расіі.

"Мы просім вас (...) патрабаваць дыялогу паміж беларускім грамадствам і былым прэзідэнтам пры пасярэдніцтве ЕС, ЗША і Расіі", - сказала Кавалькова.

У выпадку забеспячэння прадметнага дыялогу, дадала яна, "ЕС павінен аказаць значную фінансавую падтрымку новаму дэмакратычнаму ўраду Беларусі".

Латушка пракаментаваў "план Маршала"

Член Каардынацыйнага савета Павел Латушка заявіў, што апазіцыя ў Беларусі падтрымлівае распрацоўку "плана Маршала" для аднаўлення эканомікі рэспублікі, але яго павінна падтрымаць ўся Еўропа, а таксама ЗША, Канада і Вялікабрытанія.

"Мы вітаем распрацоўку "плана Маршала" для Беларусі, але яго павінны падтрымаць ўся Еўропа і краіны-партнёры, у тым ліку ЗША, і Канада, і Вялікабрытанія", - сказаў Латушка.

Ён паведаміў таксама, што ў цяперашні час каардынацыйны савет распрацоўвае антыкрызісную праграму.

"Савет прадставіць антыкрызісную праграму для нашай краіны, якая будзе ажыццяўляцца адначасова з рэформай дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання", - сказаў Латушка і дадаў, што Беларусь, на яго думку, "знаходзіцца на краі эканамічнай прорвы".

Нагадаем, пра намер распрацаваць "план Маршала" для аднаўлення беларускай эканомікі раней заявіў прэм`ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі.

Мінск, 21 верасня 2020
Sputnik
 
Дата публикации:21.09.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:181
 
Ключевые слова:
Оппозиция Цветные революции Гибридная война Коллаборационизм Евросоюз Экспорт демократии Санкции Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме