https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


СААЗ вітае пачатак экспертызы вакцыны "Спадарожнік V" у Еўрасаюзе


Аб гэтым заявіў 4 сакавіка дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге, паведамляе ТАСС.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя вітае пачатак экспертызы расійскай вакцыны "Спадарожнік V" Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў (ЕМА). 

"Мы лічым, што гэта добрая навіна. Я ўжо гаварыў, што ў Расійскай Федэрацыі сапраўды ёсць вялікі і паспяховы вопыт у распрацоўцы вакцын. Мы маем вялікую патрэбу ў пашырэнні нашага партфеля вакцын, таму я лічу пачатак экспертызы вельмі доўгачаканай падзеяй", - адзначыў Ханс Клюге.

Сёння Еўрапейскі медыцынскі рэгулятар паведаміў, што запусціў працэдуру паслядоўнай экспертызы вакцыны "Спадарожнік V". У ЕМА заявілі, што ў ходзе экспертызы спецыялісты ацэняць адпаведнасць прэпарата стандартам Еўрасаюза ў сферы эфектыўнасці, бяспекі і якасці. Як адзначыў кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў, адабрэнне EMA дасць магчымасць забяспечыць жыхароў ЕС вакцынай "Спадарожнік V" з чэрвеня 2021 года.

Раней паведамлялася, што шэраг дзяржаў ЕС ужо адобрылі прымяненне вакцыны "Спадарожнік V" у індывідуальным парадку, не чакаючы агульнаеўрапейскай рэгістрацыі прэпарата з боку EMA. Цяпер вакцына зарэгістравана ў Венгрыі і Славакіі.

"Спадарожнік V" уваходзіць у тройку сусветных вакцын супраць каранавіруса па колькасці атрыманых адабрэнняў дзяржаўнымі рэгулятарамі. На сённяшні дзень "Спадарожнік V" зарэгістравалі 42 краіны з агульным насельніцтвам звыш 1,1 млрд чалавек.

4 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.03.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:165
 
Ключевые слова:
Sputnik V Вакцина Коронавирус пандемия Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме