https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Можна правесці некаторыя паралелі паміж планам "Ост" і сектаральнымі санкцыйнымі мерамі


Упэўненасць у гэтым выказаў кандыдат філасофскіх навук загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН Мікалай Шчокін.
"Натхнёная прамова Прэзідэнта ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" расставіла ўсе кропкі над i і раскрыла прычынна-выніковую сувязь у цяперашняй сітуацыі вакол Беларусі з вызначэннем рэальных і магчымых вынікаў. Аляксандр Лукашэнка зрабіў папярэджанне Захаду наконт глабальных наступстваў праводзімай ім палітыкі. Беларускі народ за апошнія 80 гадоў другі раз спыняе бліцкрыг. Брэсцкая крэпасць тут увасабляе жыццё, стойкасць, і менавіта з першых хвілін яе абарона вызначыла вялікую перамогу дабра над злом, веру ў шчаслівую і мірную будучыню. Развязаная супраць нас многахадавая і многаэтапная гібрыдная вайна была нацэлена на расчалавечванне, знішчэнне годнасці і духоўнай асновы народа. Буду шчыры: Беларусь падвялі да апошняй рысы бяспекі і Прэзідэнт змог адвесці нас ад гэтай бездані, - сказаў Мікалай Шчокін. - Аб`яўленыя эканамічныя санкцыі і цывілізацыйна-культурная вайна супраць Беларусі - гэта сістэмная і планамерная рэалізацыя неажыццёўленых задум саракавых гадоў мінулага стагоддзя "дасведчанага" Захаду. Таму цалкам вытлумачальна адсутнасць напярэдадні каля сцен Брэсцкай крэпасці прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса Германіі і тых краін, якія чынілі бясчынствы на тэрыторыі сучаснай Беларусі".



Паводле слоў аналітыка, сімвалізм палітыкі Захаду прасочваецца ва ўсім, пачынаючы ад самога факта нападзення 22 чэрвеня 1941 года і заканчваючы аб`яўленнем санкцый 21 чэрвеня 2021 года.

"Думаю, можна правесці некаторыя паралелі паміж планам "Ост" і сектаральнымі санкцыйнымі мерамі. Мы адкрыта ўбачылі сапраўдны твар сучасных ворагаў, гатовых ахвяраваць нават уласнымі грамадзянамі дзеля нажывы. Але варварства Захаду яшчэ і ў тым, што, праводзячы палітыку ўдушэння, адначасова ад нас патрабуюць заставацца талерантнымі і абараняць інтарэсы ворагаў. Упэўнены, сёння ў Брэсцкай крэпасці павінны прасіць прабачэння ўсе еўрапейскія народы і іх лідары. Бо ў Беларусі быў не проста забіты кожны трэці, мы практычна пазбавіліся генафонду беларускага народа. Эканамічныя, маральныя і, галоўнае, гістарычныя страты ўжо ніколі не будуць адноўлены. Узнікае пытанне: няўжо яшчэ ў некага засталіся сумненні і ілюзіі адносна подласці і лжывасці палітычных эліт калектыўнага Захаду? "- рэзюмаваў Мікалай Шчокін.

23 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.06.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:200
 
Ключевые слова:
Суверенитет Евросоюз Санкции Drang nach Osten
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме