https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Расія будзе рашуча процідзейнічаць непрыкрытай прапагандзе неанацысцкіх ідэй, якая ажыццяўляецца ў шэрагу еўрапейскіх краін, і спробам фальсіфікацыі гісторыі


Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у прывітанні арганізатарам і ўдзельнікам цырымоніі да Дня памяці ахвяр халакосту.
"Са шкадаваннем канстатуем, што сёння ў шэрагу краін Еўропы, перш за ўсё ва Украіне і Прыбалтыцы, з адабрэння мясцовых улад вядзецца непрыкрытая прапаганда неанацысцкіх ідэй, праводзяцца факельныя шэсці і маршы ў гонар гітлераўскіх калабарацыяністаў, ажыццяўляецца татальная фальсіфікацыя гісторыі. Расія будзе рашуча гэтаму процідзейнічаць", - сказаў ён.

У сувязі з гэтым Сяргей Лаўроў нагадаў, што па ініцыятыве Расіі штогод прымаецца рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН аб недапушчальнасці гераізацыі нацызму.

"Традыцыйна падтрымліваем рэзалюцыю Генасамблеі ААН аб недапушчэнні адмаўлення халакосту. Прадоўжым гэта рабіць і ў далейшым", - звярнуў увагу міністр.

Кіраўнік МЗС РФ падкрэсліў, што катастрофа еўрапейскага яўрэйства ў гады Другой сусветнай вайны назаўжы застанецца адной з самых змрочных старонак навейшай сусветнай гісторыі.

"Захаванне памяці аб усіх ахвярах чалавеканенавісніцкай ідэалогіі і практыкі нацызму неабходна для таго, каб прадухіліць такія трагедыі ў будучым. Адначасова трэба памятаць і аб подзвігу салдат і афіцэраў савецкай арміі, якая вызваліла вязняў Асвенціма і іншых канцлагераў і ўнесла рашаючы ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў", - адзначыў міністр.

Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту адзначаюць 27 студзеня. У гэты дзень у 1945 годзе Чырвоная Армія вызваліла лагер смерці Аўшвіц (Асвенцім).

27 студзеня 2022, Масква
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.01.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:155
 
Ключевые слова:
Вторая мировая война Холокост Неонацизм Россия Сергей Лавров
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме