https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь выступае за развіццё любых добрых, мірных ініцыятыў, нацэленых на ўстойлівае развіццё і дабрабыт чалавецтва


Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Валерый Міцкевіч на пленарным пасяджэнні 43-й Генеральнай асамблеі Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН «Інвеставанне ў мір, стойлівае развіццё і аднаўленне пасля COVID-19», якая праходзіць з 20 па 25 лістапада ў г.Пнампені (Камбоджа)
«Як паказала практыка COVID-19, шматбаковае супрацоўніцтва — гэта адзіны спосаб руху наперад. Планета ў нас адна, і, нягледзячы на ўсе нашы адрозненні, нашы лёсы ўзаемазвязаны. Ніхто не можа адчуць сябе ў поўнай бяспецы, калі другому нешта пагражае. Гэта датычыцца і пандэміі, і змянення клімату, і пагрозы голаду, і энергетычнага і фінансавага крызісаў, і канфліктаў, а таксама іншых праблем, з якімі сутыкаецца сёння чалавецтва», — сказаў Валерый Міцкевіч.

Наша сіла ў салідарнасці і партнёрстве, адзначыў віцэ-спікер. «Беларусь гатова сёння падключацца і ўзаемадзейнічаць з усімі краінамі і рэгіёнамі для вырашэння задач, якія востра стаяць перад чалавецтвам. Перш за ўсё, размова ідзе пра забеспячэнне харчовай бяспекі і наладжванне паставак прадуктаў харчавання краінам, якія маюць найбольшую патрэбу ў гэтым, будаўніцтва разбуранага жылля і аднаўленне інфраструктуры, фарміраванне пояса лічбавага добрасуседства і стварэнне агульных бяспечных лічбавых экасістэм, — падкрэсліў ён. — Мы адкрыты для супрацоўніцтва ў эканамічнай, экалагічнай, інавацыйнай, медыцынскай або іншых сферах. Беларусь выступае за пашырэнне любых добрых мірных ініцыятыў, накіраваных на ўстойлівае развіццё і дабрабыт чалавецтва. Наша планета мае патрэбу ў міры, партнёрстве і салідарнасці дзеля агульнай будучыні. Беларускія парламентарыі прыкладаюць для гэтага максімум намаганняў».

«У ходзе сустрэчы ў фармаце дыялогу з прадстаўнікамі парламенцкіх дэлегацый 43-й Генеральнай асамблеі МПА АСЕАН мы маем намер абмеркаваць пытанні наладжвання прадметнага двухбаковага супрацоўніцтва. Упэўнены, што далейшае пашырэнне сувязей паміж Беларуссю і краінамі АСЕАН адпавядае агульным інтарэсам. Перакананы, што развіццё адносін паміж Беларуссю і дзяржавамі — членамі АСЕАН прынясе свае станоўчыя вынікі. Упэўнены, для гэтага ў нас ёсць галоўнае — добрая воля і рост узаемнай цікавасці да пашырэння і паглыблення дыялогу на прынцыпах справядлівасці. Гэта тое, што адпавядае інтарэсам нашых краін і народаў», — дапоўніў Валерый Міцкевіч.

Нацыянальны сход Беларусі ўдзельнічае ў генеральных асамблеях МПА АСЕАН на рэгулярнай аснове з 2011 года ў якасці наглядальніка. У бягучым годзе асамблея праходзіць пад дэвізам «Інвеставанне ў мір, устойлівае развіццё і аднаўленне пасля COVID-19».

Звязда, 21 лістапада 2022
 
Дата публикации:21.11.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:856
 
Ключевые слова:
Инвестиции АСЕАН Сотрудничество Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме