https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


100 гадоў таму папа Бэнэдыкт XV выступіў з пасланнем супраць «бессэнсоўнай бойні»


Менавіта так Біскуп Рыма назваў Першую сусветную вайну.
Роўна 100 гадоў таму папа Бэнэдыкт XV звярнуўся да ваюючых дзяржаў з настойлівым заклікам спыніць «бессэнсоўную бойню», якая ахапіла свет.

Дастаткова параўнаць палітычныя карты Еўропы да 1914 года і пасля 1918: зніклі царская і Асманская імперыі, палі нямецкая і аўстрыйская. Чатыры гады пекла забралі жыцці 17 мільёнаў салдат і грамадзянаў.

1 жніўня 1917 года, пасля трох гадоў заклікаў без адказу, Бэнэдыкт XV (Джакамо Дэлла К’еза) напісаў пасланне лідарам нацый, якія вялі змаганне: «Няўжо цывілізаваны свет павінен будзе пераўтварыцца ў поле смерці? А Еўропа, такая славутая і квітнеючая, пабяжыць, падпарадкаваўшыся супольнаму шаленству (…), насустрач самаму сапраўднаму самазабойству? (…) У такой бядотнай сітуацыі, перад абліччам такой сур’ёзнай пагрозы, ад імя ўсяго чалавецтва і розуму мы ізноў уздымаем крык аб міры і яшчэ раз настойліва заклікаем тых, хто трымае ў сваіх руках лёсы народаў».

У сваім пасланні папа Бэнэдыкт XV не абмяжоўваецца заклікам пакласці канец канфлікту. З вялікай мужнасцю і прагматызмам ён прапаноўвае ўрадам канкрэтныя пункты, па якіх трэба дамовіцца: напрыклад, «адначасовае і ўзаемнае скарачэнне ўзбраення», «інстытут арбітража з функцыяй міратворчасці, агульнасць мораў і вяртанне акупаваных тэрыторый».

Біскуп Рыма настойліва звяртаецца да лідараў нацый, заклікаючы іх прыняць да ўвагі чаканні народаў і пастарацца звязаць нацыянальныя інтарэсы з інтарэсамі вялікай чалавечай супольнасці.

Папа Бэнэдыкт XV падказвае неабходнасць вырашэння пытання Арменіі, балканскіх дзяржаў і краін, якія з’яўляюцца часткай старадаўняга Польскага каралеўства.

Аднак усе гэтыя намаганні былі дарэмнымі. Непачуты, Бэнэдыкт XV са смуткам назіраў за распадам Еўропы, якая ўсяго праз 20 гадоў апынецца ў іншай прорве — здзейсніць іншае самазабойства, распачаўшы Другую сусветную вайну.

У ХХІ стагоддзі, праз сто гадоў пасля дакумента Бэнэдыкта XV, свет становіцца сведкам такога ж эгаізму і карысці, такіх жа ўмольваючых галасоў і такой жа глухаты. У сувязі з гэтым карысна пачытаць пасланне папы Францішка, якое ён скіраваў 7 ліпеня гэтага года ўдзельнікам саміту «Вялікай дваццаткі» ў Гамбургу:

«Гісторыя чалавецтва і сёння ўяўляе сабой шырокую панараму бягучых або патэнцыйных канфліктаў. Аднак вайна ніколі не з’яўляецца правільным рашэннем. Перад набліжэннем стагоддзя паслання Бэнэдыкта XV главам народаў, якія вядуць змаганні, я адчуваю сябе абавязаным прасіць свет скончыць усе гэтыя бессэнсоўныя бойні».

Сусветныя лідары, піша папа Францішак, павінны вырашаць эканамічныя кантрасты мірным шляхам і знаходзіць супольныя фінансавыя і гандлёвыя правілы, здольныя забяспечыць усебаковае развіццё для ўсіх. Аднак гэта стане магчымым толькі ў тым выпадку, калі ўсе бакі возьмуць абавязацельства спыніць гонку ўзбраенняў, устрымлівацца ад прамога або ўскоснага ўцягвання ў канфлікты, стануць абмяркоўваць адрозненні ў шчырым і празрыстым дыялогу.

Catholic.by, 1 жніўня 2017
 
Дата публикации:01.08.2017
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:655
 
Ключевые слова:
Первая мировая война Папа Бенедикт XV
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме