https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь мае намер далучыцца да Ратэрдамскай канвенцыі па абыходжанні з хімічнымі рэчывамі і адходамі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
Аб гэтым пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч паведаміў на сустрэчы высокага ўзроўню, якая прайшла 4-5 мая ў Жэневе на палях канферэнцыі бакоў Базельскай, Стакгольмскай і Ратэрдамскай канвенцый.

Беларускі пастаянны прадстаўнік прыняў удзел у палітычным сегменце канферэнцыі бакоў Базельскай, Стакгольмскай і Ратэрдамскай канвенцый, што рэгулююць пытанні абыходжання з хімічнымі рэчывамі і адходамі.

"Юрый Амбразевіч праінфармаваў удзельнікаў сустрэчы аб выкананні Беларуссю абавязацельстваў, прынятых у рамках Базельскай і Стакгольмскай канвенцый, у кантэксце дасягнення мэт устойлівага развіцця, а таксама аб намеры краіны далучыцца да Ратэрдамскай канвенцыі", - расказалі ў прэс-службе МЗС.

Ён адзначыў, што дзейнасць беларускага ўрада ў сферы, што ахопліваецца канвенцыямі, грунтуецца на сістэмнай аснове, структуравана вакол адпаведных дзяржаўных праграм і забяспечана належнымі дзяржаўнымі ўстановамі і заканадаўчымі палажэннямі.

Усё большае ўключэнне Беларусі ў міжнародную гандлёвую сістэму, актывізацыя ўзаемадзеяння ў ЕАЭС патрабуе, каб дзяржаўны інструментарый пастаянна падсілкоўваўся перадавым міжнародным вопытам, лепшай міжнароднай практыкай.

"Гэтым мэтам павінна служыць далучэнне Беларусі да Ратэрдамскай канвенцыі аб працэдуры папярэдняй абгрунтаванай згоды адносна асобных небяспечных хімічных рэчываў і пестыцыдаў у міжнародным гандлі, пытанне аб якой разглядаецца цяпер адпаведнымі дзяржаўнымі інстанцыямі", - растлумачылі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Юрый Амбразевіч адзначыў, што Беларусь выступае за дэпалітызацыю пытанняў транзіту небяспечных хімічных рэчываў і адходаў. Яна таксама зацікаўлена ў рэгіянальным дыялогу, перш за ўсё з суседнімі краінамі, у пошуку найбольш эфектыўных эканамічных шляхоў знішчэння небяспечных адходаў, назбіраных запасаў нявыкарыстаных пестыцыдаў.

Аб`яднанне намаганняў Беларусі і суседніх краін у стварэнні адпаведных магутнасцей па знішчэнні шкодных хімічных рэчываў можа стаць перспектыўным напрамкам для інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў рэгіёне.

Беларускі дыпламат падтрымаў работу трох "хімічных канвенцый", накіраваную на фарміраванне нацыянальнага патэнцыялу дзяржаў-членаў. Ён падкрэсліў, што стандарты і рэгламенты, якія распрацоўваюцца экспертамі згаданых канвенцый, уносяць уклад у развіццё міжнароднага супрацоўніцтва, далейшую гарманізацыю нацыянальных заканадаўстваў, што ў канчатковым выніку закранае непасрэдна дабрабыт усіх людзей.

У сустрэчы высокага ўзроўню прынялі ўдзел кіраўнікі прыродаахоўных ведамстваў амаль 180 дзяржаў, кіраўнікі пастаянных прадстаўніцтваў у Жэневе, прадстаўнікі профільных міжнародных арганізацый.

Пленарная дыскусія і круглыя сталы былі прысвечаны тэме "Будучае без таксікантаў: бяспечнае абыходжанне з хімічнымі рэчывамі і адходамі".

6 мая 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.05.2017
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:565
 
Ключевые слова:
Химические отходы Роттердамская конвенция Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме