https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сумесныя стратэгічныя вучэнні ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь "Захад-2017" маюць выключна абарончы характар


З такой заявай выступіла Міністэрства замежных спраў Расіі, каментуючы інфармацыю "аб агрэсіўным характары" гэтых вучэнняў, якая публікуецца ў заходніх СМІ, а таксама "спасылкі на тое, што колькасць задзейнічанага ў вучэннях асабістага складу і баявой тэхнікі наўмысна заніжаная, не выконваюцца належныя меры транспарэнтнасці".
Як падкрэсліваецца ў каментары дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расіі, агульная колькасць асабовага складу і баявой тэхнікі "не перавышае ўзровень, які падлягае абавязковаму назіранню за пэўнымі відамі ваеннай дзейнасці, устаноўлены Венскім дакументам 2011 года".

Усяго, паводле дадзеных МЗС РФ, да вучэнняў плануецца прыцягнуць да 12.700 ваеннаслужачых (7.200 чалавек — ад Беларусі, 5.500 чалавек — ад Расіі, з іх на тэрыторыі Беларусі — каля 3.000 чалавек), каля 70 самалётаў і верталётаў, да 680 адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку каля 250 танкаў, каля 200 гармат, рэактыўных сістэм залпавага агню і мінамётаў, да 10 караблёў.

"Гэта вельмі далёка ад тых лічбаў, якія ўкідваюцца ў СМІ ў сувязі з вучэннямі", — падкрэсліваецца ў каментары МЗС Расіі.

Таксама адзначаецца, што "Беларусь у ініцыятыўным парадку накіравала запрашэнні для ўдзелу ў назіранні за актыўнай фазай прадстаўнікам міжнародных арганізацый (ААН, АБСЕ, НАТА, СНД, АДКБ, МКЧК), а таксама ваенна-дыпламатычнага корпуса замежных краін, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, і ваенным назіральнікам ад Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі".

На думку расійскага знешнепалітычнага ведамства, "раздзіманая шуміха носіць штучны характар і відавочна разлічаная на тое, каб прадэманстраваць заходняй грамадскасці "абгрунтаванасць" затратных мерапрыемстваў па разгортванні ў Польшчы і краінах Балтыі ўзмоцненай перадавой прысутнасці і нарошчвання ваеннай актыўнасці НАТА".

"Менавіта гэтыя дзеянні вядуць да нарастання ваеннай напружанасці ў Еўропе, на што цяпер дэманстратыўна наракаюць заходнія "байцы пяра і мікрафона", — падкрэсліваецца ў каментары.

Паведамляецца таксама, што да канца жніўня Міністэрства абароны Расіі сумесна з беларускімі калегамі плануе правесці па пытанні вучэнняў брыфінг для прадстаўнікоў ваенна-дыпламатычнага корпуса замежных краін, акрэдытаваных у РФ.

Беларуска-расійскія ваенныя вучэнні "Захад-2017" пройдуць з 14 па 20 верасня.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 26 жніўня 2017
 
Дата публикации:26.08.2017
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:618
 
Ключевые слова:
Военные учения Безопасность Запад-2017
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме