https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мільярдэр Абрамовіч атрымаў ізраільскі пашпарт


Расейскі мільярдэр Раман Абрамовіч стаў новым рэпатрыянтам у Ізраілі: ён прыбыў у аэрапорт Бэн-Гурыёна на прыватным самалёце і там жа атрымаў усе неабходныя дакумэнты.
Каля 13:00 у панядзелак, 28 траўня, Абрамовіч прыбыў у ізраільскі аэрапорт Бэн-Гурыёна на прыватным самалёце і атрымаў пасьведчаньне новага рэпатрыянта ды ўнутраны пашпарт грамадзяніна Ізраілю, які служыць пасьведчаньнем асобы.

Самалёт Абрамовіча прыбыў да першага тэрміналу міжнароднага аэрапорту. Мільярдэр прайшоў у тэрмінал на агульных падставах проста да памяшканьня, дзе афармляюць прыбылых рэпатрыянтаў. Пасьля атрыманьня дакумэнтаў новы рэпатрыянт адкрыў рахунак у банку і аформіў мэдычную страхоўку.

З улікам працэдураў, якія прайшоў Абрамовіч, ён атрымаў грамадзянства Ізраілю паводле так званага «Закону аб вяртаньні». Паводле гэтага закону кожны габрэй мае права рэпатрыявацца у Ізраіль, і гэтае права распаўсюджваецца таксама на мужа і жонку, дзяцей і ўнукаў габрэяў, усе яны лічацца грамадзянамі з моманту прыбыцьця ў Ізраіль без праходжаньня кваліфікацыйнага пэрыяду.

Ізраільскія мэдыя паведамляюць, што пакуль незразумела, ці атрымаў Абрамовіч адразу і міжнародны пашпарт, які дазваляе грамадзянам Ізраілю ўяжджаць бязь візаў у краіны Эўразьвязу, у тым лік ў Брытанію, у Канаду, Расею ды іншыя краіны.

Аб магчымай рэпатрыяцыі Абрамовіча ізраільскія СМІ паведамлялі яшчэ на мінулым тыдні. Крыніцы зьвязвалі гэта з тым, што ў мільярдэра, які ў апошнія гады жыве у Лёндане і валодае футбольным клюбам «Чэлсі», паўсталі складанасьці з прадаўжэньнем брытанскай візы.

Брытанскія ўлады папрасілі яго патлумачыць паходжаньне капіталу, які ён інвэстуе ў краіну.

Паводле часопісу Forbes, у Ізраілі ў Абрамовіча ёсьць сур’ёзныя бізнэс-інтарэсы, ён займаецца інвэстыцыямі праз свае кампаніі Millhouse і Ervington.

Forbes ацэньвае актывы Абрамовіча на $11,5 млрд. Ён былы ўладальнік нафтавай кампаніі «Сибнефть», якую ў 2005 годзе прадаў «Газпрому» за $13,1 млрд. Яму належаць долі ў вытворчасьці сталі «Евраз» і кампаніі «Норильский никель», а таксама футбольны клюб «Чэлсі» зь Лёндану, набыты ім у 2003 годзе.

Бацькі Рамана Абрамовіча — Аркадзь (Арон) Нахімавіч Абрамовіч і Ірына Васільеўна Міхайленка. Дзед і бабуля алігарха па бацькоўскай лініі жылі ў Беларусі, а потым пераехалі ў Літву, адкуль пры савецкай уладзе былі высланыя ў Комі. Бабуля Рамана Абрамовіча па матчынай лініі Фаіна Барысаўна Грутман таксама мае габрэйскія карані.

Радыё Свабода, 28 траўня 2018
 
Дата публикации:28.05.2018
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:450
 
Ключевые слова:
Израиль Роман Абрамович
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме