https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь рыхтуе другі гуманітарны канвой ва Украіну


Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі і гуманітарнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Беларусі Ларыса Бельская.
Прадстаўнік МЗС нагадала, што ва ўзаемадзеянні з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа ў 2017 годзе была дастаўлена беларуская гуманітарная дапамога для ўкраінскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў зоне канфлікту па абодвух баках лініі размежавання.

Гэта прадукты харчавання, адзенне, медыцынскія тавары, прадметы першай неабходнасці і інш.

Цяпер фарміруецца другі канвой ва Украіну, у бліжэйшы час плануецца аказаць дапамогу маючым у ёй патрэбу людзям.

Беларусь з`яўляецца краінай-донарам, якая аказвае гуманітарную дапамогу іншым краінам, сказала Ларыса Бельская. Такая дапамога аказвалася В`етнаму, Эквадору, а з 2015 года - Сірыі. Так, у краіну перадаваліся адзенне, прадукты харчавання, медыцынскія прэпараты.

Акрамя таго, у Беларусі праходзяць аздараўленне сірыйскія дзеці. У прыватнасці, літаральна два дні таму прыбыла першая ў гэту аздараўленчую кампанію група дзяцей.

30 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.05.2018
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:422
 
Ключевые слова:
Украина Гуманитарная помощь Красный Крест
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме