https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Грамадзяне Італіі штогод усынаўляюць каля 100 беларускіх дзяцей


Штогод грамадзяне Італіі ўсынаўляюць каля 100 беларускіх дзяцей, паведаміў у інтэрв`ю новы італьянскі пасол у Беларусі Марыа Бальдзі.
Пасол падкрэсліў, што Італія — адзіная краіна, з якой у Беларусі ёсць двухбаковае пагадненне па ўсынаўленні.

"Гэта вельмі далікатная тэма, роля пасольства тут заключаецца ў выдачы візы дзіцяці па завяршэнні ўсіх працэдур па ўсынаўленні, — адзначыў Марыа Бальдзі. — Асноўныя кантакты адбываюцца паміж Нацыянальным цэнтрам па ўсынаўленні Беларусі і Камітэтам па міжнародным усынаўленні Італіі. Ясна, што гэта вельмі складаны працэс, у які ўцягнутыя дзяржаўныя структуры абласнога і раённага ўзроўняў, сацыяльныя работнікі, італьянскі і беларускі суды. Пасольства стараецца спрыяць найхутчэйшаму праходжанню ўсіх працэдур".

Паводле слоў дыпламата, цяпер у Італіі назіраецца некаторы спад як нацыянальнага, так і міжнароднага ўсынаўлення. "Перад тым як ехаць у Мінск, я сустракаўся са старшынёй Камітэта па міжнародным усынаўленні, — распавёў Марыа Бальдзі. — Яна адзначыла, што эканамічны крызіс адбіўся і на усынаўленні, у тым ліку на усынаўленні з Беларусі. Але Беларусь усё ж застаецца сярод першых краін па ліку ўсыноўленых італьянцамі дзяцей".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 18 ліпеня 2018
 
Дата публикации:18.07.2018
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:470
 
Ключевые слова:
Италия Усыновление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме