https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Фільм "Хрусталь" беларускі Дар`і Жук атрымаў Гран-пры Адэскага міжнароднага кінафестывалю


Аб гэтым паведамілі ў цэнтры візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".
У асноўным конкурсе ў гэтым годзе было прадстаўлена 12 карцін з розных краін свету, сярод якіх - удзельнікі Канскага, Берлінскага і іншых фестываляў. Галоўны прыз вызначаўся шляхам глядацкага галасавання, фаварытам якога стала карціна рэжысёра Дар`і Жук.

Фільм быў удастоены Гран-пры "Залаты Дзюк" і грашовага прыза ў памеры 10 тыс. еўра.

"Гэта ўзнагарода вельмі шмат значыць для мяне, гэта мой першы фільм. Гэта вялікі падарунак і гонар для маёй каманды", - сказала на цырымоніі закрыцця Адэскага кінафестывалю Дар`я Жук.

Узнагароджанне ўдзельнікаў прайшло ў Адэскім тэатры оперы і балета.



Дзеянне фільма "Хрусталь" адбываецца ў Беларусі ў 90-я гады. Паводле сюжэту дзяўчына-дыджэй марыць паехаць у Амерыку, але робіць памылку ў заяве на візу і цяпер вымушана правесці тыдзень у невялікім гарадку. Здымкі фільма праходзілі ў Беларусі.

 "Хрусталь" зняты сумесна кінакампаніямі Беларусі, ЗША, Германіі і Расіі. Сусветная прэм`ера фільма адбылася 30 чэрвеня на кінафестывалі ў Карлавых Варах.

Карціна была ўдастоена высокай ацэнкі замежных крытыкаў і прадаўжае атрымліваць запрашэнні на міжнародныя кінафестывалі.

Таксама фільм быў выбраны беларускім оскараўскім камітэтам для вылучэння на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі. Фільм "Хрусталь" выйдзе на беларускіх экранах 30 жніўня.

Дар`я Жук нарадзілася ў Мінску ў сям`і журналістаў. У 16 гадоў паехала ў ЗША, скончыла Гарвардскі і Калумбійскі ўніверсітэты, працавала на канале HBO. Рэжысёр і прадзюсар многіх кароткаметражных карцін, сярод якіх фільм "Сапраўдная амерыканка", што прымаў удзел у фестывалях па ўсім свеце і атрымаў дыплом Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад-2015".
______________________________________________

Адэскі міжнародны кінафестываль - адзін з самых значных кінафорумаў Усходняй Еўропы і буйнейшая кінападзея Украіны. Фестываль штогод збірае больш за 100 тыс. гледачоў і мноства замежных гасцей, у тым ліку зорак. Гасцямі фестывалю ў розныя гады былі акцёры Джон Малкавіч, Ізабэль Юпэр, рэжысёры Дарэн Аранофскі, Агнешка Холанд і многія іншыя ключавыя фігуры сучаснага кіно. У гэтым годзе прыз кінафестывалю за ўклад у кінамастацтва быў уручаны брытанскай актрысе Жаклін Бісэт.

23 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.07.2018
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:452
 
Ключевые слова:
Кинематограф Одесса Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме