https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пытанне бяспекі было цэнтральным на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое прайшло ў сталіцы Таджыкістана горадзе Душанбэ


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў кароткім інтэрв`ю прадстаўнікам расійскага тэлебачання на палях саміту.
"Пытанне бяспекі - гэта, можна сказаць, цэнтральнае пытанне сённяшняга саміту. Усе прэзідэнты аб гэтым гавораць. Нават мы, здавалася б, спакойная Беларусь, пастаянна аб гэтым гаворым, улічваючы яшчэ і тыя небяспекі і выклікі, якія тояць у сабе дзеянні заходніх дзяржаў і НАТА каля нашых граніц, каля граніц Саюзнай дзяржавы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Дарэчы, мы ў такім канфідэнцыяльным парадку абмяркоўвалі гэту праблему з Уладзімірам Уладзіміравічам (Пуціным). Я не буду канкрэтызаваць, але асабіста мы размаўлялі менавіта па гэтым пытанні", - удакладніў Прэзідэнт.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама адзначыў, што ў сферы бяспекі хапае для разгляду і іншых фактараў, у тым ліку ваенных.

"Вазьміце ў нас - аб гэтым шмат цяпер на саміце гаварылі, не адзін прэзідэнт. І я там аб гэтым гаварыў, і Нурсултан Абішавіч (Назарбаеў). Пытанні ўсходу Украіны, пытанні Прыднястроўя, асабліва Нагорнага Карабаха. Нам бы неяк сарганізавацца і рассекчы гэтыя гордзіевы вузлы. І многія іншыя", - сказаў беларускі лідар.

28 верасня 2018, Душанбэ
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.09.2018
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:320
 
Ключевые слова:
Безопасность Саммит Спорные территории
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме