https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускае малако - ў Венесуэлу


Лепельскі малочнакансервавы камбінат" у 2010 годзе ў тры разы павялічыць пастаўкі прадукцыі ў Венесуэлу

Вольга Багачова       БЕЛТА

ААТ "Лепельскі малочнакансервавы камбінат" у 2010 годзе ў тры разы павялічыць пастаўкі прадукцыі ў Венесуэлу ў параўнанні з мінулым годам, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Аляксандр Міхайлоўскі.

На працягу года лепельскае прадпрыемства плануе адгрузіць у Венесуэлу 4,5 тыс. т сухога малака на Br47,5 млрд. У мінулым годзе ў гэту краіну было экспартавана 1,5 тыс. т гэтай прадукцыі.

Пашырэнне прысутнасці на рынку Венесуэлы дасць магчымасць камбінату значна зменшыць экспарную залежнасць ад Расійскай Федэрацыі, адзначыў кіраўнік. Так, у агульным аб'ёме экспарту доля РФ па выніках мінулага года склала 52,2 працэнта. Па выніках бягучага яна чакаецца на ўзроўні 25-30 працэнтаў. Экспарт у 2009 годзе займаў 60 працэнтаў ад усяго аб'ёму рэалізацыі. Акрамя Расіі і Венесуэлы пастаўкі ажыццяўляліся ў Казахстан, Францыю, Ірак, Іран, Сірыю, Польшчу.

За студзень прадпрыемства выпусціла прадукцыі на Br10,2 млрд., што склала 115,7 працэнта да студзеня 2009 года. Рэнтабельнасць рэалізацыі - 5,3 працэнта. Паказчык па энергазберажэнню склаў мінус 14,9 працэнта пры заданні мінус 13,5 працэнта. Прадукцыйнасць працы - 106,7 працэнта.

Інвестыцыі ў асноўны капітал у 2009 годзе дасягнулі Br24,8 млрд. У ліку найбольш буйных рэалізаваных праектаў - запуск новага кампрэсарнага цэха магутнасцю 3,1 тыс. кВт і ўвод у эксплуатацыю першага пускавога комплексу новай малочна-таварнай фермы на 930 галоў жывёлы ў СВК "Заазер'е". У гэтым годзе на развіццё прадпрыемства плануецца накіраваць звыш Br5 млрд.

Прадпрыемства заснавана ў 1951 годзе. Рэфармавана ў ААТ у 1998-м. У склад камбіната ўваходзіць сельскагаспадарчы вытворчы філіял "Заазер'е", Талачынскі масласырзавод, Докшыцкі і Бешанковіцкі малочныя заводы. Спецыялізуецца на выпуску натуральнамалочнай прадукцыі, сухога абястлушчанага малака, сыроў, марожанага. Асартымент выпускаемых вырабаў налічвае больш за 100 назваў. Сярэдняспісачная колькасць працуючых - 876 чалавек.  
 

 
Дата публикации:08.03.2010
Тематика:, В мире
Просмотров:7318
 
Ключевые слова:
Беларусь - Венесуэла
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме