https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Год культуры Беларусі ў Расіі


Год культуры Беларусі ў Расіі 5 красавіка адкрые балет "Легенда аб Уленшпігелі"
Год культуры Беларусі ў Расіі 5 красавіка адкрые балет "Легенда аб Уленшпігелі". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Балет у дзвюх дзеях "Легенда аб Уленшпігелі" (музыка Яўгена Глебава, па раману Шарля дэ Костэра, харэаграфія народнага артыста СССР і Беларусі Валянціна Елізар`ева) артысты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь выканаюць на новай сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі.

Праграма афіцыйнага адкрыцця Года культуры Беларусі ў Расіі 5 красавіка таксама ўключае адкрыццё ў Дзяржаўным цэнтральным музеі сучаснай гісторыі Расіі выставы сучасных мастакоў "Belart.by. Маладыя мастакі Беларусі". Экспазіцыя пазнаёміць з творамі мастакоў з калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва г. Мінска, а таксама новымі творамі выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, відэа-арт адлюстроўваюць шматграннасць мастацкіх пошукаў маладых аўтараў. Завершыцца выстава 15 красавіка.

У Год культуры Беларусі ў Расіі запланаваны таксама выступленні ў Маскве Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, ансамбля "Сябры", гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Дні беларускай культуры плануюцца ў Санкт-Пецярбургу. У паўночнай расійскай сталіцы пройдзе гала-канцэрт майстроў беларускай эстрады, адкрыццё мемарыяльнай дошкі Яну Баршчэўскаму, канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь у канцэртнай зале Эрмітажа, круглы стол пісьменнікаў "Тэма патрыятызму ў творчасці сучасных пісьменнікаў".

Сумесныя гала-канцэрты вядучых майстроў мастацтваў Беларусі і Расіі, прысвечаныя 65-годдзю Вялікай Перамогі, адбудуцца ў Маскве і Мінску.

Мерапрыемствы Года культуры Беларусі ў Расіі пройдуць і ў расійскіх рэгіёнах. Запланавана экспанаванне ў Яраслаўлі тэматычнай выставы з Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, гастрольны тур Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" па Расіі, а таксама Дні беларускага кіно ў расійскіх гарадах.

Праграма мерапрыемстваў Года культуры падпісана 11 лістапада 2009 года ў Маскве міністрамі культуры Беларусі і Расіі. Міністэрства культуры Беларусі выказвае ўпэўненасць, што гэта акцыя дасць магчымасць пашырыць узаемнае пазнанне культуры беларускага і расійскага народаў, паслужыць далейшаму ўзаемаўзбагачэнню двух брацкіх народаў.

2 красавіка, Мінск /БЕЛТА/. 
 
Дата публикации:02.04.2010
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:9370
 
Ключевые слова:
Год культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме