https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міністэрства замежных спраў Беларусі шкадуе аб намеры польскіх актывістаў правесці 23 лютага чарговы марш памяці "праклятых салдат"


Пра гэта гаворыцца ў каментары прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза, размешчаным на сайце міністэрства.
"Мы ўспрымаем гэтую інфармацыю, мякка кажучы, з вялікім шкадаваннем. Асабліва на фоне нядаўняга аб`ектыўна значнага візіту ў Польшчу нашай дэлегацыі пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіла Мясніковіча", — адзначыў Глаз.

Ён падкрэсліў, што "бандфармаванне пад кіраўніцтвам ваеннага злачынца Рамуальда Райса, вядомага пад псеўданімам Буры, якога плануюць праслаўляць нацыяналісты падчас так званага маршу "праклятых салдат", у 1946 годзе зрабіла крывавы рэйд па Падляшшы, у выніку якога былі спаленыя пяць вёсак і забітыя 79 мірных жыхароў краю".

"Такіх злачынцаў нельга атаясамліваць з барацьбой за незалежнасць Польшчы, іх дзейнасць мае рысы генацыду. З-за гэтай прычына мы выступалі і выступаем супраць гларыфікацыі і дзеля ўшанавання памяці Рамуальда Райса і яго салдат, — адзначыў прэс-сакратар. — Марш 23 лютага ў горадзе, дзе кампактна пражываюць этнічныя беларусы (Гайнаўка.), у тым ліку нашчадкі тых, хто загінуў з-за Бурага, — гэта правакацыя, скіраваная на стварэнне напружанасці, канфліктаў на нацыянальнай, рэлігійнай і гістарычнай глебе паміж беларусамі і палякамі".

"Выказваем надзею, што прадстаўнікі ўладаў і грамадзяне Польшчы змогуць даць падобным акцыям належную ацэнку, выступіць супраць іх правядзення і не дапусціць арганізацыі такіх мерапрыемстваў у далейшым, забараніўшы іх на заканадаўчым узроўні", — дадаў Глаз.

Марш у Гайнаўцы, які праводзіцца штогод, выклікае як сімпатыі, так і пратэсты мясцовых жыхароў. Сёлета шэсце было забароненае мясцовымі ўладамі, аднак пасля дазволенае судом.

Міхаіл Мясніковіч падчас візіту ў Польшчу наведаў 14 лютага вёску Заляшаны, дзе пахаваныя беларусы, загінулыя ў 1946 годзе ад рук польскіх ваенных злачынцаў. "Старшыня Савета Рэспублікі адзначыў, што разбуральныя войны і канфлікты мінулага стагоддзя навучылі беларусаў рабіць усё магчымае, каб захаваць мір і спакой, развіваць дыялог і ўзаемадзеянне, не дапускаць канфрантацыі", — паведаміла прэс-служба верхняй палаты беларускага парламента.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 22 лютага 2019
 
Дата публикации:22.02.2019
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:555
 
Ключевые слова:
Гайнаўка Падляшша Военные преступления Narodowy Dzień Pamięci „Żołnierzy Wyklętych” Заляшаны Геноцид
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме